Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце будуць навучаць аказваць дапамогу

4  Мая 2012 г.  в 13:05, показов: 2111 : Благотворительность

У Брэсце будуць навучаць аказваць дапамогуУ траўні па традыцыі пачынаецца месячнік “Чырвонага Крыжа”. У рамках яго плануецца шэраг віктарынаў, акцый і інфармацыйных кампаній.

Каардынатар валанцёраў брэсцкага аддзялення “Чырвонага Крыжа” Алена Царык адзначыла, што адная з галоўных задач – гэта зрабіць як мага больш добрых спраў:

- Хочам прыцягнуць увагу людзей да "Чырвонага Крыжа", паказаць сваю работу. Хочацца, каб людзі ведалі нас, далучаліся да нас у якасці валанцёраў, каб зрабіць болей карысных спраў. Для сталых людзеймы мы заўжды прыдумваем акцыю. Таксама ладзім акцыі для дзетак з соц прытулкаў, з малазабяспечаных сем’яў, для ўсіх тых, хто найбольш мае патрэбу.

5-га траўня пройдзе інфармацыйная акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню “Чырвонага Крыжа”. 8-га траўня ў Беларусі арганізацыя адсвяткуе свой 91-ы год нараджэння.

 

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст 




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте