Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Іконы і старажытныя кнігі на выставе ў Брэсце

4  Мая 2012 г.  в 09:10, показов: 2270 : Музыка, кино, музеи, выставки

Іконы, старажытныя кнігі, убранствы, вышыўку ды іншае можна пабачыць у Мастацкім музеі ў Брэсце. Выстава атрымала назву “Святло свету” і сабрала больш за 300 экспанатаў.

Пра асаблівасці выставы распавядае старэйшы навуковы супрацоўнік музея Галіна Крыкала:

– Вось вы сабе можаце ўявіць, што гэта іконы з ХІХ стагоддзя, якія бачылі войны, якія бачылі малітву чалавека аб нечым лепшым, аб выздараўленні кагосьці з блізкіх, якія бачылі, мабыць, і падзяку за тое, што Бог пачуў малітвы. Яны бачылі многа таямнічага, многа незвычайнага. Мы не ведаем, хто напісаў іх, але кожная нясе ў сабе нейкую энергетыку і таму выстава напоўнена па асабліваму добрай энергетыкай і верай.

Асноўныя экспанаты прадастаўленыя Брэсцкім краязнаўчым музеем, жаночым манастыром горада Брэста і Кобрына і брэсцкай праваслаўнай епархіяй.

“Святло свету” працягне сваю працу да 27 траўня.

Іконы і старажытныя кнігі на выставе ў Брэсце

Іконы і старажытныя кнігі на выставе ў Брэсце

Іконы і старажытныя кнігі на выставе ў Брэсце

Іконы і старажытныя кнігі на выставе ў Брэсце

Іконы і старажытныя кнігі на выставе ў Брэсце

Іконы і старажытныя кнігі на выставе ў Брэсце

Іконы і старажытныя кнігі на выставе ў Брэсце

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст

Фота аўтара




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте