Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Танцы на Савецкай у Берасьці

1  Мая 2012 г.  в 21:30 : Праздники, события, мероприятия

На пешаходнай вуліцы Савецкай у Берасьці, каля помніку тысячагодзьдзю гораду адбыўся флэшмоб. На вуліцы раптоўна зьявіліся каля 30 дзяўчат і пачалі танцаваць пад музыку, што зайграла ў аўто.

Мерапрыемства цягнулася каля 10 хвілінаў, пасьля чаго дзяўчаты гэтак жа раптоўна разышліся ў розныя бакі. Акцыя выклікала ўсьмешкі мінакоў: некаторыя аўтамабілі сыгналілі, людзі здымалі танцы на мабільныя тэлефоны. Флэшмоб зладзілі студэнткі факультэту замежных моваў Берасьцейскага ўнівэрсытэту. 

Источник информации: http://www.svaboda.org