Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Кобрыне стартаваў танцавальны праект для моладзі

23  Марта 2012 г.  в 18:20 : Музыка, кино, музеи, выставки

Чарговы цікавы творчы праект для моладзі стартаваў у раённым Палацы культуры – конкурс “Ва ўладзе танца, або Тварам да твару-2012”.

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца прыхільнікі танцавальнага мастацтва ва ўзросце ад 14 да 24 гадоў.

У першым туры сваё майстэрства прадэманстравалі танцоры-салісты.

24 сакавіка будуць спаборнічаць малыя групы – танцавальныя пары і трыа. У канцы красавіка пройдзе трэці заключны тур для танцавальных калектываў.

Фінал конкурсу адбудзецца ў маі.