Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Конкурс-фестываль “Стыль-2012” назваў імёны пераможцаў

23  Марта 2012 г.  в 11:59 : Музыка, кино, музеи, выставки

Конкурс-фестываль “Стыль-2012” назваў імёны пераможцаў

У сераду ў ЦМТ прайшоў абласны фестываль-конкурс “Стыль-2012”.

14-ы па ліку фэст запомніўся гледачам вялікай колькасцю імён новых зорак моднай індустрыі. 23 калекцыі прадэманстравалі публіцы брэсцкія куцюр’е.
Прафесійнае журы на чале з дызайнерам, выкладчыкам Інстытута сучасных ведаў, загадчыкам аддзела Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Святланай Гнедзянок адабрала 15 калекцый, якія прымуць удзел у рэспубліканскім “Млыне моды” 11 мая.
 

У намінацыі “Школа моды” перамагла Вольга Мазько (УА “Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання”). Малады дызайнер прэзентавала адразу дзве калекцыі – “Sophie, fille den Lorenzo”, “Montana de flor”. Сярод “Майстроў моды” лепшай прызнана Ганна Мікола-Мікольская з калекцыяй “Morning of the spring”. У спаборніцтве сярод мадэлей першымі сталі Таццяна Кунцэвіч і Антон Пагерніцкі. 

Пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад партнёраў. Нагадаем, што арганізатарамі “Стылю” з’яўляюцца абкам ГА “БРСМ”, аддзел па справах моладзі аблвыканкама, упраўленні адукацыі і культуры аблвыканкама, а таксама салон “Стыль”. 

Конкурс-фестываль “Стыль-2012” назваў імёны пераможцаў

Конкурс-фестываль “Стыль-2012” назваў імёны пераможцаў

Конкурс-фестываль “Стыль-2012” назваў імёны пераможцаў

Конкурс-фестываль “Стыль-2012” назваў імёны пераможцаў

Конкурс-фестываль “Стыль-2012” назваў імёны пераможцаў

Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота аўтара.