Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Адраджэнне беларусаў можа пачацца з Брэсцкага раёна

15  Марта 2012 г.  в 19:17

Толькі тут і ў Мінскім раёне назіраецца натуральны прырост насельніцтва сярод 118-ці раёнаў краіны.

Агулам у Брэсцкім раёне ў 2011-м годзе нарадзілася 609 малечаў (на 8 чалавек больш, чым памерла) і гэта на 46 маленькіх чалавек больш, чым у 2010 годзе. Такія прыемныя лічбы паведаміла “БК” намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама Людміла Жуковіч. Агульная колькасць жыхароў раёна склала паводле стану на 1 студзеня 2012-га года 41 тысячу 274 чалавекі. Людміла Жуковіч лічыць, што Брэсцкі раён прывабны для мігрантаў, і падмацоўвае гэтае меркаванне лічбамі: пяць гадоў таму некалькі прыгарадных вёсак адыйшло ў рысу Брэста, і насельніцтва раёна паменшылася прыблізна да 35 тысяч чалавек. Але ранейшая колькасць аднавілася хутка, і літаральна за тры гады ў раёне дадалося больш за пяць тысяч жыхароў (2010 год -- 40 146 насельнікаў).

Зразумела, гэтая станоўчая дынаміка не змагла нейкім чынам паўплываць на агульны дэмаграфічны наш крызіс. Ды і як жа можа быць інакш, калі “на плюс” выйшлі толькі два раёны ў Беларусі! Па вялікім рахунку, выміраем: летась, як і штогод, пачынаючы з 1994-га года, беларусаў зноў стала на Жабінку, -- не на Драгічын, менш. Можа, акурат Брэсцкі раён і стане адной з першых кропак беларускага адраджэння? Ну, а калі будзе ўведзены абяцаны малы памежны рух з Польшчай, дык тады…

Автор: Яўген БЯЛАСІН