Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сёлета будуць прафінансаваны 14 міні-праектаў для пажылых людзей у Беларусi у тым лiку Брэст

12  Марта 2012 г.  в 15:32

З бюджэту праекта «TOLLAS – да актыўнага грамадства ў любым узросце» ў 2012 годзе будуць прафінансаваны 14 міні-праектаў для пажылых людзей у Беларусі.

Па 2-4 тысячы еўра атрымаюць пераможцы адпаведнага конкурсу, які правялі ў Мінскай і Брэсцкай абласцях.

Сярод іх – тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Брэста, Жабінкаўскага і Камянецкага раёнаў, ГА «Баранавіцкі клуб дзелавых жанчын «Прэстыж», фонд «Цэнтр садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва Белаазёрскага сельсавета» і ГА «Кобрынскі клуб дзелавых жанчын «Бона».