Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

На Брэсцкай біржы працы абяцаныя заробкі ўзнялі да мільёна

31  Января 2012 г.  в 20:08

На Брэсцкай біржы працы абяцаныя заробкі ўзнялі да мільёна

 Цяпер уся дошка аб’яваў, на якой больш за паўтысячы вакансіяў, стракаціць адзінкамі з шасцю нулямі.
 


 

 

На Брэсцкай біржы працы абяцаныя заробкі ўзнялі да мільёна

Нагадаем, што з новага года мінімальны заробак узняты да мільёна рублёў. Такую суму пакладуць у кішэню і машыніст бульдозера, і трактарыст, і медсястра, і шэф-повар, і токар 4-5 разрадаў, і прыбіральшчык памяшканняў.

Сярод вакансій пабольшала вайсковых. З пяці ранейшых вакансій начальнікаў радыёстанцыі засталася адна і дадалася адна новая. Новая “каштуе” паўтара мільёна, старая вырасла на 20% (раней была 780 тысяч рублёў). Дадалося камандзіраў рознага рангу з акладамі каля двух мільёнаў. Але ёсць таксама і камандзір аддзялення, начальнікі юрыдычнай і нават фінансавай службы з акладам у 1 мільён рублёў.

Нагадаем, што на 19 студзеня ў брэсцкім цэнтры занятасці былі вакансіі нават на 600 тысячаў рублёў.

На Брэсцкай біржы працы абяцаныя заробкі ўзнялі да мільёна

На Брэсцкай біржы працы абяцаныя заробкі ўзнялі да мільёна

Еўрарадыё