Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

У разбураным шляхецкім фальварку каля Пружан знайшлі жалезныя артэфакты

3 20  Января 2012 г.  в 11:54, показов: 3188 : История города Бреста

Галина Канцовик, RegionBY
 

Сярод іх дахавая бляха – аналог той, якой накрытыя Сабор Парыжскай Багамаці і Брытанскі Парламент.

Пра знаходкі паведаміў паэт, пчаляр і краязнаўца Мікола Папека:

– Такой бляхай пакрыты быў увесь фальварак, але кляймо, або завадскі знак, толькі на адной. Гэта, верагодна, таму, што калі адпраўлялі груз, штампавалі толькі верхнюю бляху.

На блясе два знакі: "Лысьвенская горная акруга графа П.А.Шувалава" і "Залаты медаль Сусветнай выставы ў Парыжы"
На блясе два знакі: "Лысьвенская горная акруга графа П.А.Шувалава" і "Залаты медаль Сусветнай выставы ў Парыжы"

Вікіпедыя пацвярджае звесткі пра такую прадукцыю Лысьвенскага металургічнага завода (на сёння Пермскі край Расійскай Федэрацыі). Найвышэйшую ўзнагароду ў Парыжы “ліставое жалеза” з Лысьвы атрымала ў 1900 годзе. Пацвярджаюцца таксама прыналежнасць выраба графу Шувалаву (герб Аднарог) і пастаўкі для Сабора Парыжскай Багамаці ды Брытанскага Парламента.

Яшчэ ў друзе была знойдзеная ўнікальная чыгунная дзверца ад печы
Яшчэ ў друзе была знойдзеная ўнікальная чыгунная дзверца ад печы

Дзверцу спадар Папека схільны таксама разглядаць як пастаўку завода графа Шувалава: на ёй адлітыя сцэнкі з працэсу металаапрацоўкі. 

А яшчэ была дзверца, на якой адліты момант гульні ў валейбол, але яе знеслі ў невядомым накірунку, шкадуе спадар Папека.

Нагадаем, сядзібу Швыкоўскіх у вёсцы Белавусаўшчына (4 кіламетры ад Пружан) разбурылі перад Новым годам. Гэта быў апошні драўляны шляхецкі дом сядзібнага тыпу ў Брэсцкім рэгіёне. 

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


..._гость 2012-01-20 12:31
Что имеем, не храним...
+2

Карцев_гость 2012-01-20 12:40
Сообщение от ..._гость
Что имеем, не храним...


... потерявши - и хрен с ним

-2

Прохожий_гость 2012-01-21 18:55
От тебя культура так и прет Карцев. Как ты вообще интернетом научился пользоваться... Впрочем не важно. Чарка ды шкварка важнее для тебя всего святого.
+2


Страницы: [1]