Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

"Філасофія восені" ў Цэнтры моладзевай творчасці

1 21  Ноября 2011 г.  в 16:25, показов: 2426 : Музыка, кино, музеи, выставки

"Філасофія восені" ў Цэнтры моладзевай творчасці

У Брэсце дзяліліся творчасцю. У Цэнтры моладзевай творчасці адбылася імпрэза "Філасофія восені". Вечарына ўвабрала ў сябе выступы творцаў розных узростаў і розных напрамкаў творчасці.

Галоўнае, са словаў арганізатараў, – абмен досведам і ўласнымі думкамі.

Удзельнік мерапрыемства Алег Гарбацюк адзначыў, што творчасць заўсёды павінна быць жывой:

- Для мяне творчасць, гэта тое, што ідзе з душы, мастацтва не можа быць штучным. Для мяне ў першую чаргу, гэта магчымасць сябе праявіць.

Удзельніца імпрэзы Марына Баранчук лічыць, што адна з галоўных задач вечарыны – прыцягнцуць увагу моладзі:

- У мінулым годзе такое ж мерапрыемства ўжо адбывалася, нам вельмі спадабалася і ў гэтым годзе мы захацелі яго паўтарыць, каб прыйшло яшчэ больш людзей. Мы хочам данесці паэзію да людзей. Нам хочацца, каб людзі прыходзілі на гэтыя канцэрты, асабліва моладзь, якая цяпер гэтым мала цікавіцца.

“Філасофія восені” – гэта традыцыйнае мерапрыемства, якое ладзіцца ў цэтры творчасці штогод. У гэтым годзе такі творчы вечар стаў чацвёртым па ліку.

"Філасофія восені" ў Цэнтры моладзевай творчасці

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст. Фота: аўтара.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


изя_гость 2011-11-21 22:05
В осеннем лесу
Восхищенный дубами,
Что спряталмсь в иней серебряных бус
Я пробую осень
Сухими губами....
На вкус....
+4


Страницы: [1]