Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Актывісты “За вела-Брэст” здалі ў гарвыканкам подпісы пад сваімі прапановамі

2 20  Октября 2011 г.  в 20:55, показов: 1750 : Автомобили, транспорт, ГАИ

Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news11827.php

Актывісты “За вела-Брэст” здалі ў гарвыканкам подпісы пад сваімі прапановаміЗа дзесяць дзён актывістамі брэсцкай грамадскай кампаніі “За вела-Брэст” сабрана тры тысячы подпісаў за паляпшэнне ўмоў роварнага руху і вырашэнне транспартных праблем, якія сёння перададзеныя на разгляд у Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт. 

Адказ актывістам мусіць прыйсці напрацягу месяца.

Збор подпісаў і чакаемыя вынікі каментуе кіраўнік кампаніі Уладзімір Красько:

- Гэтая лічба азначае, што разгляд нашай заявы будзе адбывацца падчас сустрэчы з прадстаўнікамі як з гарвыканкама, так і прадстаўнікамі ДАІ. Мы таксама на гэтую сустрэчу плануем запрасіць прадстаўнікоў велаклуба і ўсіх зацікаўленых асобаў. У прынцыпе, той жа самы эфект мы мелі б ад падачы больш за 30 подпісаў, але для нас гэта паказчык, што праблема сапраўды актуальная для брэстаўчанаў.

Улады Брэста станоўча адрэгавалі на пачатак працы кампаніі “За вела-Брэст” ды прапанаваныя дзеянні для разгрузкі гарадскіх дарогаў, але якой будзе рэакцыя на патрабаванні вырашэння праблем насамрэч для актывістаў застаецца загадкаю.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя.

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


Игорь_гость 2011-10-22 10:57
Всем надо пиар.
0

stat_гость 2011-10-20 21:41
niech zhyje PR
0


Страницы: [1]