Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Ушаноўваюць памяць ахвяраў Брэсцкага гета

17  Октября 2011 г.  в 10:50, показов: 2163 : История города Бреста

Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news11769.php

Ушаноўваюць памяць ахвяраў Брэсцкага гетаУ Брэсце ўшаноўваюць памяць ахвяраў Брэсцкага гета (1941-1942). З 15-га па 18-га кастрычніка 1942 года праходзіла масавая ліквідацыя габрэяў, якія знаходзіліся ў гета.

Пасля дэпартацый і расстрэлаў у жывых засталося 19 асоб з 18 тысяч габрэяў.

У памяць аб трагедыі Брэсцкага гета Ёнас Місявічус зняў кінастужку, а сёлета амерыканскія навукоўцы запісвалі відэа ўспаміны сведкаў, якія непасрэдна самі бачылі катаванні нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Старшыня Брэсцкага гарадскога таварыства “Брыск” Барыс Брук адзначыў, што гэта робіцца для новага пакалення:

- Матэрыялы затым выкарыстоўваліся ў працы са школьнікамі і студэнтамі ў ЗША, у прыватнасці ў музеі Халакоста. Для таго, каб данесці сутнасць Халакоста да тых маладых людзей, якія прыходзяць у гэты музей.

Афіцыйныя мерапрыемствы адбыліся ў Брэсце каля помніка ахвяраў Халакосту, які быў усталяваны на вул.Куйбышава.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя. 

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта