Экскаватары вярнуліся ў гістарычны цэнтр Пінска

25  Августа 2011 г.  в 15:25 : Брестская область

Экскаватары вярнуліся ў гістарычны цэнтр Пінска

21 жніўня ў гістарычным цэнтры Пінска былі заўважаныя земляныя працы з выкарыстаннем цяжкай землярыйнай тэхнікі, паведамляе сайт Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў.

Працы праводзяцца на ўчастку набяражнай Піны, насупраць помніка архітэктуры "Будынак былога палацу Бутрымовіча". Пры іх правядзенні закранутая плошча ў некалькі дзесяткаў квадратных метраў. Пры гэтым знішчаны культурны пласт магутнасцю да 3 м., у якім пры папярэднім візуальным аглядзе выяўлены рэшткі драўляных канструкцый.

Па звестках таварыства, працы ў гістарычным цэнтры праводзяцца без папярэдняга археалагічнага даследавання тэрыторыі і без дазволу Міністэрства культуры, а гэта — грубае парушэнне заканадаўства.

Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулая ў Міністэрства культуры з просьбай спыніць незаконныя працы ў гістарычным цэнтры Пінска, правесці праверку на месцы і пакараць вінаватых згодна закона.

Нагадаем, што ў ліпені гэтага года старшыня таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся з адкрытым лістом да міністра культуры Паўла Латушкі. Нагодай стаў знос гістарычнай забудовы ў Пінску, санкцыянаваны мясцовымі ўладамі.

Фота: Pomniki.budzma.org

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!