Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Праграма правядзення чацвёртага міжнароднага фестывалю «Мотальскія прысмакі» 12–13 жніўня аг. Моталь

29  Июля 2011 г.  в 14:08 : Музыка, кино, музеи, выставки

Праграма правядзення чацвёртага міжнароднага фестывалю «Мотальскія прысмакі» 12–13 жніўня аг. МотальКулінарны фэст, свята - конкурс страў палескай кухні, які ўзяў пачатак у 2008 годзе на Іванаўскай зямлі і стаў пераможцам у намінацыі «Событие. Праздник года» у Рэспубліканскім конкурсе «Пазнай Беларусь», пройд зе ў гэтым годзе 12-13 жніўня 2011 года ў Моталі.

У гэтым годзе разам з традыцыйнымі мерапрыемствамі, якія спадабаліся і запомніліся прысутным, будзе праведзены дзіцячы фестываль, пройдзе дэфіле-карнавал кулінарных вырабаў, адзення кулінараў, перад прысутнымі выступяць самадзейныя калектывы з Польшы, Расіі і Украіны, а таксама Іванаўшчыны. Гасцям будзе прапанавана змястоўная экскурсійная праграма па раёну, прысутныя могуць наведаць дом першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана і іншыя.

Наведаўшы свята «Мотальскія прысмакі», вы бліжэй пазнаёміцеся з унікальнымі традыцыямі самабытнага краю Палесся.

Арганізатары мерапрыемства: Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт, Мотальскі выканаўчы камітэт пастараюцца зрабіць гэтае самабытнае свята змястоўным і запамінальным.

Запрашаем на фэст!

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонам:

801652 2–31-41;

801652 2-16-21;

801652 2-14-34;

801652 2-19-53;

801652 2-15-96;

Праграма правядзення чацвёртага міжнароднага фестывалю «Мотальскія прысмакі» 12–13 жніўня аг. Моталь

12 жніўня

12.00 - 14.00 - сустрэча гасцей фестывалю

14.00 - 17.00 - гала-канцэрт дзіцячых калектываў на цэнтральнай плошчы «Ад прадзеда ў, дзядоў нам засталася спадчына»

14.30 - 16.00 - прэс-канферэнцыя «Трад ыцыі пр одкаў – аснова захавання самабытнасці палескага краю» (сельскі Дом культуры)

17.00 - наведванне доміка Хаіма Вейцмана. Канцэрт яўрэйскай дыяспары г. Мінск

17.30 -падвядзенне вынікаў дзіцячага свята

20.30 - 24.00 - тэатралізаванае прадстаўленне на цэнтральнай плошчы «Мотальскія пацехі»

13 жніўня

09.00. – 18.00. - працуюць гандлёвыя рады,дзіцячая пляцоўка «Вясёлкавая хатка», выставы школы бандарства, народнай творчасці, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі;

09.00. – 10.00. - сустрэча і рэгістрацыя гасцей;

10.00. – 10.50. - знаёмства з работай «Горада майстроў», агляд фестывальнай пляцоўкі, дэгустацыя страў «Бабуліна кухня» і «Мотальскія гаспадыні»;

11.00. – 13.30. - урачыстае адкрыццё фестывалю. Тэатрэлізаванае прадстаўленне «Маталяне запрашаюць гасцей»;

Далей у праграме святочныя мерапрыемствы:

- дэфіле-карнавал кулінарных вырабаў;

- выступленне самадзейных калектываў раёна, а таксама калектываў з Польшчы, Расіі і Украіны;

- наведванне дома–музея Хайма Вейцмана;

- дэгустацыя страў мотальскай кухні;

- дэфіле адзення на цэнтральнай плошчы;

- гульневыя праграмы для гледачоў і выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці;

- канцэрт ансамбля «Асалода»;

18.00. – 19.00. - урачыстае закрыццё фестывалю;

19.00. – 20.00. - гала-канцэрт гасцявых калектываў;

20.00. – 21.30. - канцэрт зорак беларускай эстрады;

21.30. – 21.40. - святочны феерверк;

21.40 – 24.00. - канцэрт выканаўцаў Іванаўскага раёна, танцавальная праграма «У гасцях у маталян»