Еўрарадыё пацікавілася ў мінакоў на вуліцах Брэста, якія асацыяцыі выклікае ў іх 1 траўня

1  Мая 2009 г.  в 17:33

Еўрарадыё пацікавілася ў мінакоў на вуліцах Брэста, якія асацыяцыі выклікае ў іх 1 траўня2009-05-01 15:08:50, Павал Грынь, Брэст

Еўрарадыё пацікавілася ў мінакоў на вуліцах Брэста, якія асацыяцыі выклікае ў іх 1 траўня

ЕРБ: — Добры дзень. Якія ў Вас асацыяцыі з 1-га Мая?

Пенсіянерка: — Як-як? Не знаю. Я не знаю.

Трое юнакоў: — Нармальныя асацыяцыі. Святочны настрой.

Прадавачка ў палатцы: — Як з 39-га года пачалося, дык з той пары мы ўсё святкуем, святкуем… А зараз што-небудзь памянялася? Падобна, не (смяецца).

Дзве маладзіцы: — Свята. Вялікае свята (перамігваюцца, смяюцца).

Прадавачка (падыйшла яшчэ раз): — Дык ужо перамогу святкаваць збіраюцца. Да прадпрымальнікаў: дайце ветэранам мандарынаў, грэчкі там пяць кілаграм… А ў дзяржавы што, фонды малыя? У Расіі вось чакаем крэдыт на пяць мільярдаў — а як аддаваць будзем? І куды ён пойдзе — на развіццё якой вытворчасці? Не, праядаць бярэм.

Мужчына: — У мяне… без барацьбы няма перамогі. Лепш няхай быў бы Савецкі Саюз.

Жанчына ля банкамата: — Гм… Не ведаю. Лепш каго другога запытайце.

Мужчына (мые аўто): — Харошыя. Калі ты яе драіш так, як сёння!

Мужчына: — З працы прыехаў з Масквы на пару дзён адпачыць.

Двое маладых мужчынаў: — У нас з 1-га Мая? Павышаюць кошты на жыллё. Вось іду кватэру глядзець. Будаваў трохпакаёвую, мушу браць цяпер двухпакаёўку. 600 тысяч на квадратны метр. Гэта несправядліва, бо квадратны метр задарагі. "Бацька" кажа, жыллё таннее, але хіба гэта так? Якія асацыяцыі, якое таннее…

Другі мужчына (перабівае): — Даражаюць кватэры, наадварот. Нічога добрага абсалютна.

Жанчына: — 1-га Мая? Ну, выходны.

Жанчына: — Праца павінна быць у радасць, на дабро сабе і сваёй краіне, так, а не чакаць, калі можна напіцца да парасячага віскату, не чакаць гэтай халявы — тры дні выходных.
 

Источник информации: http://www.belradio.fm/by/836/regionbrest/32084/