Каля кінатэатра "Беларусь" на вуліцы Савецкай на акцыі маўклівага пратэсту затрымана як меней 2 чалавекі

27  Июля 2011 г.  в 23:45 : Политика, власть, оппозиция

Каля кінатэатра "Беларусь" на вуліцы Савецкай на акцыі маўклівага пратэсту затрымана як меней 2 чалавекіБерасьце: на акцыі маўклівага пратэсту затрымана як меней 2 чалавекі.

Акцыя адбывалася каля кінатэатра "Беларусь" на вуліцы Савецкай.

Тут сабралася каля 20 пратэстоўцаў. Пляцоўку каля кінатэатра патрулявалі пяць міліцыянтаў і некалькі асобаў у цывільным. За кінатэатрам стаяў міліцэйскі УАЗік і аўтамабіль супрацоўнікаў ДАІ.

А 19.30 каля дзесяці чалавек пачалі гучна пляскаць у далоні, нягледзячы на тое, што літаральна з двух метраў за імі назіралі міліцыянты.

Урэшце апошнія падыйшлі да пратэстоўцаў і павялі аднаго з удзельнікаў акцыі ў міліцэйскую машыну.

Аднак, калі уазік ад'язджаў, то ў ім знаходзіліся два пратэстоўцы.

Пакуль невядомыя імёны затрыманых.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Источник информации: http://www.svaboda.org/

Следующие фото - :

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!