Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэстчанін Павел Казлоў звярнуўся да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

2 13  Июля 2011 г.  в 19:00, показов: 2368 : Политика, власть, оппозиция

Брэстчанін Павел Казлоў звярнуўся да Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьУ звароце брэстчанін просіць прызначыць у краіне чалавека, адказнага за прадстаўніцтва ў Камісіі па правах чалавека краін СНД, паколькі, як высветлілася, такога чалавека няма.

“Апошнім часам у Беларусі груба парушаюцца правы чалавека – скардзіцца вышэйшым чыноўнікам альбо прэзідэнту няма сэнсу, паколькі яны гэтыя правы, у першую чаргу, і парушаюць,” - так мяркуе Павел Казлоў. Таксама, па яго словах, зварот яшчэ раз паінфармуе вышэйшыя органы улады пра парушэнне Канстытуцыі Беларусі:

- Я хацеў бы сваімі зваротамі дапамагчы прэзідэнту арганізаваць, стварыць, зрабіць нашую дзяржаву прававой. Не крыўдзіць, не здзекавацца над людзьмі. Пачынаць трэба, вядома, з закона “Аб зваротах грамадзян”.

Прычынаю да напісання зварота паслужыла неаднаразовае парушэння правоў Паўла Казлова, гарантаваных яму Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. У тым ліку, па яго словах, ужо некалькі год было парушана яго права на труд. Звароты да Савета Міністраў РБ і Адміністрацыі прэзідэнта РБ былі, як адзначае Павел Казлоў, безсэнсоўнымі.

Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст. 




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


Работодатель_гость 2011-07-14 15:34
Я бы тоже такого на работу не взял - будет тольхо ходить и бороться за что-нибудь, а не работать!
+1

alf‡Ч;)L!Ж9:FЦ©яA^Z 2011-07-13 21:00
Молодец, мужык.
-1


Страницы: [1]