Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Руководство области поздравляет жителей Брестчины с Днем Независимости Республики Беларусь

2  Июля 2011 г.  в 16:15 : Праздники, события, мероприятия

Дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! 

Свята Незалежнасці – гэта наш гонар за дзень учарашні і наша надзея на дзень заўтрашні, дзень клятвы вернасці беларускага народа сваёй агульнай маці – Беларусі.

Шчырая працавітасць і бязмежнае самаахвяраванне простых людзей дазволілі нашай краіне замацавацца ў сусветным супольніцтве ў якасці развітай цывілізаванай краіны.

Гэтая дата – яшчэ адна магчымасць азірнуцца назад, задумацца аб сучасным і будучым нашай Айчыны, аб тым, што ўжо зроблена і што яшчэ неабходна зрабіць для яе ўмацавання і развіцця. Мы жывём ў час значных перамен і сёння грамадству патрэбны аб'ядноўваючыя ідэі і ідэалы, якія аднолькава блізкія і родныя ўсім. Дзень Незалежнасці нашай Бацькаўшчыны, як свята свабоды цэлага народа, найлепшым чынам адпавядае гэтай неабходнасці. Для дастатку і шчаслівага жыцця ў нас ёсць усё – і прыгажуня-карміцелька зямля, і “залатыя” працавітыя рукі, і разумныя светлыя голавы. Усё нам пад сілу. Патрэбна толькі верыць у сваю будучыню і аб'ядноўваць намаганні на карысць роднай Беларусі.

Дарагія землякі! Шчыра жадаем вам міра, поспехаў, дабрабыту і здароўя! Няхай гэты дзень заўсёды будзе святам гонару за Беларусь і беларускі народ! 

Брэсцкі абласны Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт