Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Драгічыне - шосты злёт вояў-славян і вікінгаў

2 25  Июня 2011 г.  в 23:50, показов: 1806 : Брестская область

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя

Старажытны Драгічын над Бугам у чарговы раз адчыняе вароты ў ранняе сярэднявечча. Тут можна перанесціся ў часы вікінгаў і славянскіх вояў. На беразе Буга, ля самай вады раскінуліся палаткі старажытных вояў, якія з’ехаліся ў Драгічын з усіх куткоў Польшчы і Беларусі.

Тут пачынаецца 6-ы злёт вояў – славян і вікінгаў. Па словах арганізатара злёту Андрэя Глэмбіцкага – кожная такая сустрэча – гэта крок да зразумення продкаў:

- Гэты паказ, гэта свайго кшталту эксперэментальная археалогія. Усе ўдзельнікі, якія сюды прыязджаюць, ўжываюць посуд, прыстасовы з эпохі якую прэзентуюць, гатуюць стравы таго часу. Намагаюцца існаваць, як і людзі якія жылі раней. Кожны такі з’езд, гэта новае дасведчанне, выпрабованне, ці насамрэч так было, ці насамрэч людзі маглі такім чынам існаваць, маглі жыць, ці давалі сабе рады, ці ў стане мы вытрымаць без тэлебачання, без газа, без палітыкі, тыя некалькі дзён так жывучы. Паспрабаваць і зразумець нашых продкаў, ці ім было так добра, ці насамрэч так здарова і спакойна жылі.

Сёлета ў злёце апрача груп рэканструктараў і вояў прымаюць удзел таксама музычныя гурты "Жывёлак", "Літвін Троль" ды іншыя. Злёт патрывае да нядзелі ўключна. У праграме конкурсы, турніры вояў, спаборніцтвы лучнікаў, а таксама інсэцнізацыя “Нападу Палян на Драгічын”.




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации и авторизации на сайте


Администратор 2011-06-27 11:22
Да... уже который раз радио рация не дает полной информации о событии, я отклонил уже несколько материалов только из за того, что не указано число, например, события, но есть время. Ну и так далее, буду думать, использовать ли их материалы в дальнейшем.
-1

Алесь_гость 2011-06-27 11:02
Драгічын знаходзіцца ў Польшчы. Які Буг каля беларускага Драгічына?
-1


Страницы: [1]