Рэктару Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Пушкіна забаранілі ўезд на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу.

22  Марта 2011 г.  в 16:15 : Выборы в Республике Беларусь

Рэктару Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Пушкіна забаранілі ўезд на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу.На афіцыйным сайце Эўразьвязу апублікаваны дадатковы сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу. Цяпер агульны сьпіс налічвае 175 чалавек.

Сьпіс неўязных у Эўразьвяз

Сьпіс складаецца з асобаў, якія мелі дачыненьне да рэпрэсій супраць удзельнікаў выступаў 19 сьнежня 2010 г.

Гайдукевіч Валер Уладзімеравіч – намесьнік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі;

Гурэеў Сяргей Віктаравіч
– намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік папярэдняга расьледаваньня МУС;

Качанаў Сяргей Уладзімеравіч
– дарадца міністра юстыцыі;

Бодак Ала Мікалаеўна
– намесьнік міністра юстыцыі;

Сіманаў Аляксандар Анатольевіч – намесьнік міністра юстыцыі;

Тушынскі Ігар Геранінавіч – намесьнік міністра юстыцыі;

Скурат Віктар – начальнік Менскага гарадзкога ўпраўленьня дэпартамэнту аховы МУС;

Іваноў Сяргей
– намесьнік начальніка адзьдзелу камплектаваньня ўпраўленьня ідэалягічнай працы і кадравага забесьпячэньня ГУУС Менгарвыканкаму;

Кадзін Раман – камандзір роты баявога і тэхнічнага забесьпячэньня палка міліцыі асобнага прызначэньня ГУУС Менгарвыканкаму;

Комар Вольга – судзьдзя Фрунзенскага раёну (справа Васіля Парфянкова);

Загароўскі Антон
– пракурор Фрунзенскага раёну (справа Васіля Парфянкова) ;

Чаркас Тацяна Станіславаўна – судзьдзя суду Фрунзенскага раёну (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзьмітрыя Новіка) ;

Маладцова Тацяна – пракурор Фрунзенскага раёну раёну (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзьмітрыя Новіка);

Лябедзік Міхаіл Пятровіч – першы намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Советская Беларусь»;

Падгайскі Генадзь Данатавіч
– дырэктар Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага каледжу;

Кухарчык Пётр Дзьмітрыевіч – рэктар Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту;

Батура Міхаіл Паўлавіч – рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі;

Часноўскі Мячыслаў Эдвардавіч – рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Пушкіна;

Алеева Тамара Міхайлаўна – рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.

Источник информации: www.svaboda.org