У Маларыцкім раёне на дарогу ўпала двухсотгадовая таполя

9  Ноября 2010 г.  в 14:03 : Брестская область

Яўген Бяласін, Еўрапейскае радыё для Беларусі

У вёсцы Струга Маларыцкага раёна павалілася таполя таўшчынёй два метры. Дрэва некалькі дзён спрабавалі распілаваць і адцягнуць з дарогі супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Навуковы супрацоўнік Аддзела праблем Палесся Нацыянальнай Акадэміі навук Віктар Дзямянчык патлумачыў Еўрарадыё:

"У нас пакуль будуць аб’яўляць помнікам прыроды таполю белую, populus alba, якая расце ў Брэсце. Умова: дыяметр павінен сягаць за два метры. Таксама дрэва павінна быць здаровае. А наогул таполя не прыярытэтнае сярод дрэў, за якімі замацоўваецца статус помнікаў прыроды".

Таполя ў Струзе мела б шанцы на запаветнасць, каб не маланка, якая папсавала ёй ствол некалькі гадоў таму. Месцічы старога веку даюць дрэву не менш за дзвесце гадоў. Сёлета хапіла слабога ветру, каб гігант упаў.

У Маларыцкім раёне на дарогу ўпала двухсотгадовая таполя

У Маларыцкім раёне на дарогу ўпала двухсотгадовая таполя