Кіраўніцтва вобласці віншуе вучняў і студэнтаў, выкладчыкаў і настаўнікаў Берасцейшчыны з 1 верасня!

31  Августа 2010 г.  в 17:23 : Праздники, события, мероприятия

 Паважаныя вучні і студэнты, выкладчыкі і настаўнікі Берасцейшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

У сучасным грамадстве з кожным днём узрастае каштоўнасць ведаў. І гэта невыпадкова, таму што добрая адукацыя для чалавека – гэта ўпэўненасць у сваіх сілах, ключ да будучага поспеху, а для краіны – аснова стабільнага развіцця і эканамічнай самастойнасці.

Сістэма адукацыі ў нашай дзяржаве дае прыклад дынамічнага руху наперад. І ўжо відавочны пазітыўныя змены, якія адбываюцца шмат у чым дзякуючы пільнай увазе Кіраўніка краіны А.Р.Лукашэнкі, які неаднойчы падкрэсліваў іх важнасць для будучыні Беларусі.

У нацыянальнай адукацыйнай прасторы дастойнае месца займае і сістэма адукацыі Брэстчыны. Актыўна выкарыстоўваюцца новыя формы і метады навучання, паўсюдна ўжываюцца інфармацыйныя тэхналогіі, шмат робіцца для ўмацавання матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі і павышэння дабрабыту настаўнікаў. І такая праца будзе пастаяннай і прыярытэтнай.

Спадзяемся, што веды, якія юныя жыхары вобласці атрымоўваюць у школах, універсітэтах і ўстановах прафесійнай адукацыі, дазволяць ім раскрыць свае здольнасці, падрыхтавацца да самастойнага жыцця і годна садзейнічаць росквіту і далейшаму развіццю нашай краіны.

Шаноўныя студэнты і навучэнцы, настаўнікі і выкладчыкі!

Жадаем вам плённай вучобы і працы, настойлівасці і веры ў сябе, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здабыткаў на карысць Бацькаўшчыны.

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт