Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Беларуса затрымалі на польскай мытні. Рухавік ягонага «мэрсэдэса» быў набіты цыгарэтамі

7  Февраля 2019 г.  в 14:54 : Фотофакт

Каля 100 пачак цыгарэтаў выявілі польскія мытнікі ўнутры рухавіка «мэрсэдэса», якім кіраваў грамадзянін Беларусі.

Беларуса затрымалі на польскай мытні. Рухавік ягонага «мэрсэдэса» быў набіты цыгарэтамі

Падчас агляду аўтамабіля 46-гадовага беларуса мытнікаў зацікавіў блёк рухавіка.

— У выніку пільнай праверкі выявілася, што ў рухавіку знаходзіцца хованка для кантрабанды цыгарэтаў. У месцы, дзе павінны знаходзіцца кампанэнты рухавіка, былі схаваныя каля 100 пачак беларускіх цыгарэтаў. — расказаў прадстаўнік беластоцкай падатковай інспэкцыі Мацей Чарнэцкі.

Беларуса затрымалі на польскай мытні. Рухавік ягонага «мэрсэдэса» быў набіты цыгарэтамі

У дачыненьні да беларуса распачатая справа, мужчыну чакае суд. Яму пагражае штраф, канфіскацыя нелегальнага тавару і аўтамабіля.