«Шерешевская Радуница». Как в поселке проходит уникальный местный обряд

19  Января 2019 г.  в 14:52 : Разное: обо всём понемногу

Познім вечарам напярэдадні Старога Новага года на шарашэўскіх могілках адбываецца неверагоднае дзейства: то тут, то там пачынаюць загарацца свечкі і лампадкі. І ўжо бліжэй да поў-начы ўсе магілкі мігацяць жоўта-чырвонымі агеньчыкамі.

«Шерешевская Радуница». Как в поселке проходит уникальный местный обряд

— Здаецца, што гэта вогненныя херувімы сышлі з нябёсаў і ціхенька прыселі каля кожнай магілкі, — з вялікім здзіўленнем пачынаю аглядацца навокал.

«Шерешевская Радуница». Как в поселке проходит уникальный местный обряд

— Гэта не херувімы, гэта мы, людзі, кожны год прыходзім сюды 13 студзеня, каб павіншаваць сваіх родных са святам Божага Нараджэння і Новым годам, — тлумачыць мне жанчына, якая стаіць непадалёк. — І так штогод: ад запаленых лампад нібыта “ажываюць” магілкі нашых родных. І нам, жывым, становіцца цяплей на душы, бо здаецца, што гэта запальваюцца сэрцы памерлых. Мы і плачам, і радуемся адначасова… Падобнага звычаю — прыходзіць на могілкі пад Стары Новы год — вы не сустрэнеце нідзе ў раёне, ды і наогул у Беларусі. З даўніх часоў на Стары Новы год людзі прыходзілі сюды, да цвінтарнай Петрапаўлаўскай царквы, і спявалі калядкі. Бывала, што сваякі тых, хто памёр перад самым Новым годам або Калядамі, запрашалі калядоўшчыкаў паспяваць каля свежых магілак. І толькі пасля гэтага калядоўшчыкі ішлі з песнямі па вуліцах пасёлка…

«Шерешевская Радуница». Как в поселке проходит уникальный местный обряд

Значна дапоўніла аповед старажылкі маладая прыгожая жанчына, якая ўсталявала паміж магілкамі нават упрыгожаную цацкамі ёлачку. Таццяна Літвіновіч разам з мужам Сяргеем прыехала ў Шарашэва з Пружан, каб ушанаваць сваіх памерлых родных і павіншаваць іх з Калядамі. Як аказалася, у свой час жанчына на працягу амаль сямнаццаці гадоў працавала рэгентам у Свята-Мікольскім храме пасёлка і штогод станавілася сведкай і нават удзельніцай унікальнага мясцовага абраду.

«Шерешевская Радуница». Как в поселке проходит уникальный местный обряд

— Традыцыі гэтай, сапраўды, вельмі шмат гадоў. Колькі сябе памятаю, 13 студзеня, нібы на вялікае свята, у Шарашэва з’язджаліся людзі з розных месцаў. Для нас гэта — другая Радаўніца. Калі на першую, сусветную, хрысціяне спяваюць “Хрыстос уваскрэс”, то на другую, “шарашэўскую”, пасля ўсяночнай, якая звычайна здзяйсняецца ў Петрапаўлаўскай царкве, мы спяваем калядкі, каб радасцю аб нованароджаным Хрысце падзяліцца са сваімі блізкімі людзьмі, якія жывуць ужо ў іншым свеце… Людзі ставяць на магілках лампадкі, а некаторыя, вось як мы з Сярожам, нават упрыгожваюць ялінкі… У пераднавагодні вечар наш шарашэўскі святар айцец Мікалай Пашкевіч служыць паніхіду і чытае запісачкі аб супакаенні, за што людзі яму вельмі ўдзячныя. Разыходзіцца народ толькі пад поўнач. “Знічкі” застаюцца гарэць…

Алена Зялевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Источник: Раённыя будні