Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Свет фарбаў дзіцячых - да тысячагоддзя горада Брэста

17  Января 2019 г.  в 10:21 : 1000-летие Бреста, Миллениум

Да тысячагоддзя горада Брэста ў рамках Года малой радзімы ў Маскоўскім раёне прайшоў першы конкурс малюнкаў “ Мая малая Радзіма”. Ініцыятарамі конкурсу стала адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Брэста пры падтрымцы Брэсцкай міжраённай грамадскай арганізацыі майстроў выяўленчага мастацтва, мастацкіх промыслаў і рамёстваў, Маскоўскай раённай г. Брэста арганізацыі РАА” Белая Русь”. Мэта конкурсу: выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей, выхаванне любові да Радзімы, беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя. У конкурсе прынялі ўдзел усе ўстановы адукацыі раёна. У выніку адборачнога этапу у фінал выйшлі 42 вучні.

Свет фарбаў  дзіцячых - да тысячагоддзя  горада Брэста

16 студзеня ў Дварцы культуры прафсаюзаў прайшло падвядзенне вынікаў конкурсу. У фае ажылі імгеннні радасці і прыгажосці, утульнасці і цяпла. Панавала атмасфера станоўчых эмоцый і добры настрой. Непаўторны свет фарбаў струменіў з кожнага дзіцячага малюнка:карціны ўражвалі сваім светабачаннем. Госці пераканаліся, што дзеці таленавітыя, ад нараджэння кожны надзелены велізарным патэнцыялам. Проста ва ўсіх розная палітра сродкаў для адлюстравання сваіх магчымасцей, думак і пачуццяў. Узбагачэнне гэтай палітры – асноўная задача педагогаў.Творчасці навучыць нельга, але даць ёй правільны накірунак, развіць здольнасці – абавязак дарослых.

Свет фарбаў  дзіцячых - да тысячагоддзя  горада Брэста

Кожная прадстаўленая карціна – мяжа асобы дзіцяці, у якой ажывае ўласная прастора самавыяўлення. Арганізатары імкнуліся пранікнуць у гэтую прастору: ацаніць і заўважыць.

Каля мальбертаў з пэндзлем і фарбамі ў руках паказвалі майстар-класы мастакі Брэсцкай міжраённай грамадскай арганізацыі майстроў выяўленчага мастацтва, мастацкіх промыслаў і рамёстваў.

У цырымоніі ўзнагароджання прыняў удзел глава адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Дашкевіч Вячаслаў Васільевіч, які павіншаваў пераможцаў і сказаў, што конкурс стаў адкрыццём цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю горада Брэста, якія будуць праведзены на працягу 2019 года. Вячаслаў Дашкевіч адзначыў, што мерапрыемтсва павінна стаць добрай традыцыяй, якое мае добры пачатак і вялікі працяг, бо таленавітых дзяцей шмат і дзяржава робіць усе магчымае для падтрымкі і росквіту талентаў.

Лісты падзякі атрымалі Насця Старыкевіч (ДУА “Сярэдняя школа №14 імя Я.М. Фаміна г. Брэста”), Яна Гамалюк (ДУА “Сярэдняя школа №19 г.Брэста”) і Вікторыя Хілько (ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Брэста”).

Дыпломы 3-яй ступені атрымалі Кузняцоў Вадзім (ДУА “Сярэдняя школа №24 г. Брэста”), Панкевіч Таццяна (ДУА” Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад №3 г. Брэста”), Ціманюк Анастасія (ДУА “Сярэдняя школа №30 імя Д.Б.Гвішыані г. Брэста”).

Дыпломы 2-ой ступені ўзнагароджаны Горбач Паліна (ДУА “Сярэдняя школа №10 г. Брэста”), Бабурына Кацярына (ДУА “Сярэдняя школа №10 г. Брэста”), Палуяновіч Яна (ДУА “Сярэдняя школа №24 г. Брэста”).

Уладальнікі Дыпломаў 1-ай ступені Мезга Анастасія (ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Брэста”), Матчан Ірына (ДУА “Сярэдняя школа №30 імя Д.Б.Гвішыані г. Брэста”) і Сварчэўская Ксенія (ДУА “Гімназія №2г. Брэста”) атрымалі з рук старшыні Сяргея Кавалевіча пасведчанні сяброў Брэсцкай міжраённай грамадскай арганізацыі майстроў выяўленчага мастацтва, мастацкіх промыслаў і рамёстваў.

Прыемна, што карціны, намаляваныя падчас правядзення майстар–класаў, былі перададзены ў падарунак для прадстаўнікоў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Дзіцячага квартала на Васняцова.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Мастакі гавораць, што натхненне прыходзіць з водарам фарбаў. Конкурс засведчыў вялікую колькасць дзяцей бачыць свет сваёй Радзімы праз прызму колераў і адценняў, бачных толькі ім, маладым і апантаным, захопленым уладай яе вялікасці МАСТАЦТВА.