Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Да Года малой радзімы. Незабыўная сустрэча ў горадзе над Бугам

1 9  Октября 2018 г.  в 11:39, показов: 688 : Фотофакт

На пачатку кастрычніка бягучага года брэсцкая паэтэса Надзея Парчук як дарагіх гасцей прымала ў сябе дома настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Стытычаўскай сярэдняй школы Пінскага раёна Людмілу Іванаўну Сачкоўскую і вучаніцу 9 класа гэтай жа школы Ганну Тынавец.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news59542.php

Да Года малой радзімы. Незабыўная сустрэча ў горадзе над Бугам


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news59542.php

Да Года малой радзімы. Незабыўная сустрэча ў горадзе над Бугам Яны наведалі сваю знакамітую зямлячку з, так бы мовіць, рабочым візітам. Справа ў тым, што Ганначка з вялікай адказнасцю ўзялася за напісанне даследчай работы “Малая радзіма ў творчасці Надзеі Парчук”. Але як жа гэта па-літаратурнаму цікава напішаш, калі ні разу не сустракаліся з паэтсай, не размаўлялі з ёю, не чулі яе голасу, а тым больш – не адчувалі на сабе яе прыязнага позірку, дабрыні і цеплыні яе творчай душы? Вось з гэтай нагоды настаўніцы і давялося рана-ранюсенька сабрацца ў няблізкую дарогу, каб везці сваю падапечную ў абласны цэнтр, дзе зараз жыве паэтэса.

На шчасце дзень 3 кастрычніка выдаўся цёплым, па-асенняму пагодным, таму й дарога за вокнамі аўтобуса весела бегла-вілася наперад, раскрываючы перад пасажырамі ўсё хараство кастрычніцкай прыроды.

Надзеі Мікалаеўне таксама не спалася. Яна раней звычайнага паднялася і пачала рыхтавацца да сустрэчы з незвычайнымі гасцямі…

“Наша Ганначка – са шматдзетнай, прыстойнай сям’і, добра вучыцца ў школе, старанна дапамагае бацькам па гаспадарцы і падсабляе ім у выхоўванні малодшага браціка”, – пахваліла Людміла Іванаўна сваю вучаніцу, заходзячы ў пакой да паэткі. Тая лагодна зірнула ў вочы дзяўчынцы і сказала: “Вельмі прыемна. Паболей бы ў свеце такіх цудоўных школьнікаў і багатых на дзяцей сем’яў...” Так непрыкметна паміж землякамі трох пакаленняў і завязалася нязмушаная, цікавая размова, якая хутка перарасла ў па-сапраўднаму сяброўскі, творчы дыялог.

Хочацца заўважыць, што сустрэча доўжылася ажно пяць гадзін і атрымалася не толькі літаратурна-дзелавой, але і сапраўды шчырай, цёплай, паэтычна-творчай. Ганну Тынавец цікавіла ўсё пра жыццё і творчасць паэтэсы: калі напісала першы верш, поспехі і дасягненні ў літаратуры, чым жыве зараз, якія планы і задачы на будучае, які з уласных вершаў лічыць любімым, з якімі пісьменнікамі сябруе, што значыць для яе Дзень беларускага пісьменства, ці сумуе па радзіме, як часта наведваецца ў родныя мясціны? Надзея Мікалаеўна старалася змястоўна і грунтоўна адказваць на пастаўленыя пытанні сваёй даследчыцы. Тая ўважліва лавіла кожнае сказанае ёю слоўка, нешта занатоўвала ў блакноціку, фіксавала на смартфоне дыпломы, граматы і іншыя ўзнагароды за літаратурную дзейнасць пісьменніцы.

Затым госці зрабілі сабе на памяць некалькі здымкаў з паэтэсай, не забыліся і пра выставу яе ўласных кніг. Як настаўніца, так і вучаніца атрымалі ў падарунак ад Надзеі Парчук па некалькі кніг з аўтарскім аўтографам.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news59542.php

Да Года малой радзімы. Незабыўная сустрэча ў горадзе над Бугам

Час сустрэчы для ўсіх праляцеў незаўважна хутка, прыемна, а галоўннае – плённа. Развітваючыся з Надзеяй Мікалаеўнай, Людміла Іванаўна выказала цвёрдую ўпэўненасць на будучы год вітаць пісьменніцу ў Стытычаўскай школе ці нават у Доме культуры іхняй вёскі.

Ах, якая малайчына

Наша Ганна Тынавец!

Каб спазнаць сваю Айчыну,

Едзе ў Брэст, на Мухавец,

Дзе жыве яе зямлячка –

Ў свет пасланы Богам дар –

Красамоўная мастачка,

Краю роднага пясняр.

Думаецца, што гэтая сустрэча запомніцца ім на ўсё жыццё. Менавіта ў гэтым і заключаецца галоўны сэнс і найпершы вынік незабыўнай размовы, якая адбылася ў Брэсце, у доме па вуліцы Крынічнай.

Автор: Мікола ПАНАСЮК
  • Комментарии на сайте
  • Нашли ошибку? Crtl+Enter
  • Отправить свою новость

Внимание! Перед публикацией ознакомьтесь с правилами! Гадости писать тут!
captcha
Обновить

марк шейдер_гость 2018-10-09 13:40
какая горадзе над Бугам. город над Муховцом.
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+4


Страницы: [1]

Настройки Нашли ошибку в тексте?Если вы нашли ошибку в тексте, просто выделяйте её, и нажмите CTRL+Enter.

Доступны только для зарегистрированных пользователей. К примеру, можно отключить практически всю рекламу на сайте.
Система Orphus

Если вы располагаете информацией, которая касается города Бреста, вы можете отправить ее нам для публикации. Это может быть любое интересное событие, происшествие и т.д. К сообщению (текст) вы можете прикрепить несколько фотографий. Если укажите свой e-mail, у нас будет возможность связаться с вами, и задать вам несколько вопросов. Телефон нужен для более оперативной связи. Любое из полей может быть незаполнено.

Попробуйте прямо сейчас! - открыть загрузчик (в новом окне). Спасибо вам!