У райцэнтры Іванава адбылася сустрэча пісьменнікаў Брэсцкага аддзялення СПБ з чытачамi

19  Августа 2018 г.  в 23:05 : Фотофакт

У адрозненне ад Лунінца, дзе чыгунка з’яўляецца цэнтрам горада, станцыя Янаў-Палескі знаходзіцца за тры кіламетры ад месца правядзення ўрачыстасцей. Але гэты шлях лёгка пераадольваецца па добраўпарадкаванай вуліцы, нагадваючы своеасаблівае паломніцтва – да Свята-Пакроўскага храма і бібліятэкі, што размешчаны амаль побач. Кніжнае сховішча набыло ўжо абноўлены выгляд. Вуліца ж са знакавай для нашага краю назвай 17-га Верасня рыхтуецца стаць пешаходнай. Аб свяце, што набліжаецца, сведчыць і новы праект бібліятэкі – кожны чацвер у вызначаны час з дынамікаў гучаць літаратурна-музычныя кампазіцыі.

У райцэнтры Іванава адбылася сустрэча пісьменнікаў Брэсцкага аддзялення СПБ з чытачамi

Цікава, што для многіх гасцей Іванава – гэта малая радзіма. Янаўскія карані мае і старшыня абласнога аддзялення Таццяна Дземідовіч, якая пазнаёміла з новымі выданнямі пісьменнікаў. Мікалай Панасюк уразіў сшыткамі з Зорнага гарадка, дзе ствараў эпапею аб першым беларускім касманаўце Пятру Клімуку. Славуты аграрый Аляксей Скакун быў прадстаўлены і як пісьменнік, і як герой новай кнігі. Намінантам на Нацыянальную літаратурную прэмію стаў Расціслаў Бензярук, які ў свой час настаўнічаў у Бастыні. Ураджэнец старажытнага сяла Анатоль Бензярук прадставіў сваю і бацькаву творчасць. Паэты Любоў Красеўская і Андрэй Мазько (які, дарэчы, злучае нашы два раёны) знаёмілі іванаўскую публіку са сваімі творамі пранікнёна і шчыра. Мелі рацыю прадстаўнікі польскай грамадскасці, якія на адной з сустрэч адзначылі: “На Ўсходзе так чытаюць вершы, як на Захадзе чытаюць малітвы…”.

У райцэнтры Іванава адбылася сустрэча пісьменнікаў Брэсцкага аддзялення СПБ з чытачамi

Паступова вынікалі многія паралелі ў гісторыі Лунінца і Іванава. Выступоўцы называлі знаёмыя імёны: янавец Аляксей Трафімавіч Каўко ў свой час узначальваў лунінецкую раённую газету, як і старэйшы пісьменнік Брэстчыны 88-гадовы Васіль Андрыянавіч Літвінчук. Старшыня Іванаўскага райсавета Алена Дарагакупец прыгадала, што пачынала сваю працоўную дзейнасць у нашым горадзе. Алена Паўлаўна рада, што ў старыя сцены яе першага прадпрыемства – дрэваапрацоўчага камбіната – новае жыццё ўдыхнула славутая фірма “Вікторыя”, і перадавала ўдзячнае прывітанне нашаму земляку: Леанід Аляксеевіч Юнчык быў загадчыкам раённага фінанасавага аддзела, калі яна там працавала, і яго рэкамендацыя, на думку маёй суразмоўцы, паспрыяла службоваму росту падначаленай…

У райцэнтры Іванава адбылася сустрэча пісьменнікаў Брэсцкага аддзялення СПБ з чытачамi

Сустрэнемся ў Іванава на Дні беларускага пісьменства – і адкрыем яшчэ больш супольных старонак у мінулым і сучасным малой і вялікай радзімы!

У райцэнтры Іванава адбылася сустрэча пісьменнікаў Брэсцкага аддзялення СПБ з чытачамi

У райцэнтры Іванава адбылася сустрэча пісьменнікаў Брэсцкага аддзялення СПБ з чытачамi

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ