ТРАГІЧНА закончылася святкаванне Купалля ў вёсцы Загалічы ўноч з шостага на сёмае ліпеня.
Малады мужчына вырашыў паўдзельнічаць у традыцыйных скоках праз касцёр, але не разлічыў сілы і ступень ап‘янення і ўпаў у агонь. У выніку атрымаў апёкі І і ІІ ступеняў цяжкасці 15% цела: рук, грудзей, твару.