У Брэсце ўпершыню прайшоў Дзень вышыванкі

1  Июля 2018 г.  в 13:27 : Праздники, события, мероприятия

Мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пачалося з выступу Брэсцкага гарадскога духавога аркестра пад кіраўніцтвам Валерыя Коваля.

У Брэсце ўпершыню прайшоў Дзень вышыванкі

Ганаровае права адкрыць Дзень вышыванкі было дадзена першаму намесніку старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камiтэта Вадзіму Краўчуку.

У сваім выступе ён адзначыў, что сёння прысутныя на свяце — ўдзельнiкi зараджэння яшчэ адной традыцыі ў горадзе з тысяча-гадовай гісторыяй. Гэтае мерапрыемства ўнікальнае тым, што будучы новым па сваёй сутнасці, яно накіравана на папулярызацыю нашай культуры і захаванне аўтэнтычнасці.

У Брэсце ўпершыню прайшоў Дзень вышыванкі

Праз вышыванкі мы паказваем асаблівую павагу да нашай гісторыі, культурнай спадчыны, імкненне да адзінства і захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці.

Пасля прывітальных словаў першы намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камiтэта ўзнагародзіў творчыя калектывы, а таксама арганізацыі, якія прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні масавых мерапрыемстваў у горадзе.

Акцэнтам канцэртнай праграмы стаў вынас і разгортванне валанцерамі пад песню «Беларусь мая, сiнявокая» сцяга горада Брэста.

У Брэсце ўпершыню прайшоў Дзень вышыванкі

Паралельна з выступленнямі народных калектываў, папулярных эстрадных выканаўцаў горада Брэста з удзелам фолк, фолк-рок калектываў на плошчы Леніна разгарнулася выстава-продаж вырабаў майстроў народных промыслаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва горада Брэста «Скарбніца». Кожны жадаючы мог набыць сабе сувенір з беларускім арнаментам або вышыванку на любы густ.

Таксама на свяце была арганізавана работа арнаментальнага бодзі-арт-салона.

Госці размалёўвалі на спецыяльна устаноўленых мальбертах нацыянальны арнамент і упляталі ў валасы стужкі з традыцыйнай беларускай вышыўкай.

фото - Горисполком

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

У рамках работы інтэрактыўнай фотамайстэрні любы жадаючы мог зрабіць фота на памяць у вышыванцы.

фото - Юрий Макарчук

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

У сваім інтэрв’ю журналістам Вадзім Краўчук выказаў упэўненасць, што Дзень вышыванкі — свята, якое стане яркім «маяком» сучаснага горада, які ідзе насустрач сваёй першай тысячы гадоў, а таксама прывабіць шматлікіх турыстаў, якія з задавальненнем наведаюць наш Брэст.

Источник: Горисполком