Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Канцэрт польскай харавой музыкі xvi-xxi стагоддзяў у выкананні варшаўскага хору Cappella Corale Varsaviana

19  Июня 2018 г.  в 12:52 : Фотофакт

Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце i Фонд „Pro Musica Viva” (Варшава) сардэчна запрашаюць на Канцэрт польскай харавой музыкі XVI-XXI стагоддзяў у выкананні хору Cappella Corale Varsaviana (Варшава), які адбудзецца 25 чэрвеня 2018 у 18:45 у Рыма-каталіцкім Касцёле Узвышэння Святога Крыжа (вул. Леніна 34, г. Брэст).

Канцэрт польскай харавой музыкі xvi-xxi стагоддзяў у выкананні варшаўскага хору Cappella Corale Varsaviana

Дырыжор: Раман Рэваковіч.

У праграме творы Вацлава з Шамотул, Мікалая Гамулкі, Грэгара Гервацы Гарчыцкага, Фелікса Нававейскага, Хенрыка Мікалая Гурэцкага, Юліюша Луцюка, Юзэфа Свідра, Барташа Кавальскага, а таксама беларускага кампазітара Дзмітрыя Лыбіна і украінскага кампазітара Багдана Сёгіна.

УВАХОД ВОЛЬНЫ

Хор Cappella Corale Varsaviana ўзнік у 2007 годзе па ініцыятыве Рамана Рэваковіча - дырыжора, які актыўна дзейнічае як у галіне харавой, так і аркестровай музыкі, у супрацоўніцтве з Малгажатай Шыманэк-Пятроўскай - кіраўніком хору са шматгадовым досведам. Калектыў аб’ядноўвае аматараў харавой музыкі розных эпох і гістарычных перыядаў. У яго ўваходзяць прафесіянальныя музыкі, выпускнікі і студэнты розных факультэтаў вышэйшых музычных устаноў Польшчы.

Хор зрабіў шэраг запісаў для польскіх і замежных кінафільмаў такіх кампазітараў як Ян Качмарэк (лаўрэат Оскара за музыку для кіно), Станіслаў Сырэвіч, Міхал Лорэнц і іншых. У 2007 годзе хор выступаў у Каралеўскім замку на Вавелі ў сумесным канцэрце з Расійскім дзяржаўным камерным хорам у праграме Сезона Рускай Культуры ў Польшчы. У снежні 2008 года "Cappella Corale Varsaviana" браў удзел у Сезоне Польшчы ў Расіі, дзе выступіў з вялікім поспехам у Маскве і Яраслаўлі.

У 2009-2010 гг. хор ладзіў канцэрты ў межах Варшаўскага Харавога Фестывалю "На Каралеўскім Тракце". У маі 2011 г. “Cappella Corale Varsaviana” ўдзельнічала ў Прысвячальнай Імшы на беатыфікацыю Яна Паўла ІІ, а таксама ў канцэрце музыкі Міхала Лорэнца "Missa Magna Beatificationis" у Рыме.

Адмысловыя веды і схільнасць Рамана Рэваковіча да музычнай культуры ўсходняга хрысціянства прывялі калектыў да твораў праваслаўнай традыцыі, у тым ліку цудоўнай "Усяночнай" Сяргея Рахманінава і музыкі ўкраінскай царквы. Разам з Лонданскім сімфанічным аркестрам "Cappella Corale Varsaviana" зрабіла запіс твору "Прэм'ера" Міхала Лорэнца, прысвечанага 1050-годдзю Хрышчэння Польшчы.

Рэпертуар:

Юльюш Луцюк

„Msza Dziękczynna” (Імша падзякі)

часткі:

Panie, zmiłuj się nad nami (Божа, змілуйся над намі)

Chwała na wysokości (Хвала на вышынях)

Wierzę (Верую)

Święty, święty (Святы, святы)

Baranku Boży (Агнец Божы)

Юзэф Свідэр

Psalm 150. Alleluja. Chwalcie Pana (Псалом 150. Алілуя. Хваліце Пана)

Барташ Кавальскі

Lacrimosa

Фелікс Нававейскі

Stabat Mater

Хенрык Мікалай Гурэцкі

Totus Tuus (Увесь твой), op. 60

Багдан Сёгін

Sanctus (Святы)

Перапынак

Дзмітры Лыбін

Canticum Solemnis (Урачысты Кант)

Мікалай Гамулка

Melodie na Psałterz Polski (Мелодыі на Псалтыр Польскі)

часткі:

Panu ja ufam (На Пана спадзяюся)

Kleszczmy rękoma (Пляскайма ў далоні)

Płacz sprawiedliwy (Плач справядлівы)

Radujecie się Bogu najwyższemu (Радуйцеся Богу найвышэйшаму)

Nieście chwałę, mocarze (Нясіце хвалу, моцныя)

Вацлаў з Шамотул

Psalm 117. Alleluja. Chwalcie Pana (Псалом 117. Алілуя. Хваліце Пана)

„In te Domine speravi” (На Цябе, Госпадзе, надзея мая)

Гжэгаж Гервазы Гарчыцкі

Missa Paschalis (Вялікодная імша)

часткі:

Kyrie (Госпадзі, памілуй)

Gloria (Слава на вышынях Богу)

Sanctus (Святы)

Benedictus (Блаславёны)

Agnus Dei (Агнец Божы)

Вацлаў з Шамотул

Kryste, dniu naszej światłości (Хрысце, дню нашай светласці)

Już się zmierzka (Ужо змяркаецца)

Барташ Кавальскі

Sanctus (Святы)