Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Скайп Виртуального Бреста Viber Виртуального Бреста

Школьніца з Брэсцкай вобласці стала пераможцай конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

1 14  Мая 2018 г.  в 11:35, показов: 1314 : Разное: обо всём понемногу

11 мая на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы сталі вядомыя імёны 5 лепшых юных чытальнікаў Беларусі. Вучні сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». На працягу 8 месяцаў больш за 2 тысячы ўдзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі змагаліся за права выступіць у фінале і атрымаць галоўны прыз конкурсу – iPhone.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news55526.php

Школьніца з Брэсцкай вобласці стала пераможцай конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні 7-8 класаў з усёй краіны. У рамках першага этапу конкурсу ўдзельнікі размясцілі ў сацыяльных сетках 2048 відэазапісаў з чытаннем твораў аўтарства беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Сёння ўсе дасланыя вучнямі відэазапісы можна адсачыць у сацыяльных сетках па хэштэгу #чытаемзvelcom. Па выніках першага этапу конкурсу былі вызначаны па 30 лепшых чытальнікаў ад кожнай вобласці і горада Мінска. У абласных цэнтрах прайшлі рэгіянальныя фіналы, пераможцам якіх былі ўручаны запрашэнні на фінал конкурсу і сучасныя смартфоны.

«Актыўны ўдзел школьнікаў з розных куткоў Беларусі, больш за мільён праглядаў конкурсных відэа ў сацыяльных сетках, высокі ўзровень выступоўцаў на рэгіянальных фіналах – усё гэта сведчыць пра поспех праекта, – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. – Дзякуючы сучасным тэхналогіям мы звярнулі ўвагу дзяцей на прыгажосць беларускага слова, велізарны і разнастайны пласт выдатных твораў нашых аўтараў. А рэспубліканскі фінал на знакамітай тэатральнай сцэне стаў вельмі эфектнай кропкай конкурса «Чытаем па-беларуску з velcom».

35 фіналістаў 11 мая на сцэне Купалаўскага прадставілі публіцы творы беларускіх аўтараў. Кожнаму ўдзельніку на выступленне было выдзелена 2 хвіліны. Абмежаванне па часе зрабіла фінал яшчэ больш дынамічным і эмацыйным.

Членамі журы на рэспубліканскім фінале сталі пісьменнік, рэдактар ​​часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэтэса Маргарыта Латышкевіч, паэтэса Кацярына Масэ, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы, заслужаная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў, намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар педагагічных навук Вольга Зелянко, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Булаўкіна, дацэнт кафедры тэхналогій камунікацыі БДУ Павел Салаўёў.

«Гэта сапраўднае свята беларускай мовы і культуры. Дзеці з усёй краіны паказалі, на колькі важна захоўваць самы галоўны скарб – родную мову. Талент кожнага ўдзельніка конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» мяне, на самой справе, уразіў. Упэўнены, што кожнага з гэтых юнакоў чакае цудоўнае будучае, напоўненае светам, дабрынёй і любоўю да сваёй радзімы», – паведаміў пра свае ўражанні ад конкурсу старшыня журы конкурсу Ўладзімір Ліпскі.

Па выніках рэспубліканскага фіналу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» лепшымі юнымі чытальнікамі краіны прызнаныя Аліна Сухадольская (Гімназія №7 г. Мінска), Маліка Мірзаліева (Гімназія №1 г. Гродна), Марыя Новік (Сярэдняя школа №22 г. Гродна), Ян Мусвідас (Гімназія №30 г. Мінска), Ангеліна Мішпількіна (Высокаўская сярэдняя школа). Пераможцам уручаны смартфоны Apple ад кампаніі velcom.

Мішпількіна Ангеліна, пераможца конкурсу: «Я вельмі ўдзячная арганізатарам конкурсу за тое, што яны даюць дзецям магчымасць адкрыць свій талент. Дзякуй вялікі членам журы за тое,што адзначылі мае старанні ў падрыхтоўцы да конкурсу. Я вельмі доўга рыхтавалася і ўдзячна за дапамогу маім бацькам і настаўнікам».

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Сацыяльна-адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь c2015 года. У гэтым годзе праект таксама актыўна падтрымалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Відэа з чытаннем твораў на беларускай мове ў падтрымку ўдзельнікаў анлайн-конкурсу выклалі топ-мэнеджэры кампаніі velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», спартыўныя клубы, студэнты БДУ, маладыя паэты, супрацоўнікі беларускіх прадпрыемстваў. У падтрымку конкурсу быў таксама праведзены першы беларускамоўны паэтычны батл «Вершус».

  • Комментарии на сайте
  • Нашли ошибку? Crtl+Enter
  • Отправить свою новость

Внимание! Перед публикацией ознакомьтесь с правилами! Гадости писать тут!
captcha
Обновить

Yauhien_гость 2018-05-14 22:15
Малайчына!
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+2

Опубликован 2018-05-14 13:20, удалён модератором 2018-05-14 13:23

Страницы: [1]

Настройки Нашли ошибку в тексте?Если вы нашли ошибку в тексте, просто выделяйте её, и нажмите CTRL+Enter.

Доступны только для зарегистрированных пользователей. К примеру, можно отключить практически всю рекламу на сайте.
Система Orphus

Если вы располагаете информацией, которая касается города Бреста, вы можете отправить ее нам для публикации. Это может быть любое интересное событие, происшествие и т.д. К сообщению (текст) вы можете прикрепить несколько фотографий. Если укажите свой e-mail, у нас будет возможность связаться с вами, и задать вам несколько вопросов. Телефон нужен для более оперативной связи. Любое из полей может быть незаполнено.

Попробуйте прямо сейчас! - открыть загрузчик (в новом окне). Спасибо вам!