Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Мачульскай базавай школе Столінскага раёна: “Вялікдзень – свята святаў”

24  Апреля 2018 г.  в 11:12 : Фотофакт

12 красавіка ў Мачульскай базавай школе Столінскага раёна адбылося незвычайнае, літаратурна-духоўнае мерапрыемства пад светлай назвай “Вялікдзень – свята святаў”.

У Мачульскай базавай школе Столінскага раёна: “Вялікдзень – свята святаў”

Настаўніца малодшых класаў Бабарыка Галіна Сідараўна, якая арганізавала і праводзіла мерапрыемства, расказала вучням пра вечнае існаванне Бога ў свеце, пра сутнасць і значэнне праваслаўнай веры ў чалавечым жыцці, пра яе вялікую ролю ў выхаванні веруючай асобы.

Распавяла таксама пра галоўныя праваслаўныя святы, растлумачыла прычыны іх узнікненне і значэнне для кожнага хрысціяніна, падкрэсліла шчырае імкненне кожнага верніка зберагчы, захаваць і перадаць маладому пакеленню сваё трапяткое стаўленне да веры ў Бога, бясконцасць і вечнаесць жыцця, бяссмерце чалавечай душы. Дзеці ўпершыню даведаліся, што азначаюць святы Дабравесце, Нараджэнне Іісуса Хрыста, Яго Хрышчэнне, Уваскрэсенне, Увазнясенне.

У Мачульскай базавай школе Столінскага раёна: “Вялікдзень – свята святаў”

Галіна Сідараўна ў дапаўненне зачытвала свае вершы, прысвечаныя праваслаўным святам, радкі якіх напоўнены верай і любоўю да Сына Божага, Яго бязгрэшнай і ўсёдаравальнай Душы. Паведаміла  некаторыя звесткі з Евангелля, зачытала словы хрысціянскіх святых пра зямны шлях Госпада Іісуса, Яго пакуты за кожнага з нас.

У Мачульскай базавай школе Столінскага раёна: “Вялікдзень – свята святаў”

Зацікаўленыя дзеці ўважліва слухалі настаўніцу, дадавалі тое, што самі ведалі, задавалі пытанні.

Час, прысвечаны духоўнаму выхаванню, праляцеў вельмі хутка. Было нават дзіўна, што самыя няўрымслівыя непаседы не спяшаліся пакідаць клас.

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ святаў”