Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

На шляху да храма. Маміна “Малітва”…

17  Апреля 2018 г.  в 22:17 : Фотофакт

Упершыню Галіна Алікаўна спявала песню на верш дачкі на праграме памяці паэткі Вольгі Аляшкевіч (1977-2005).

На шляху да храма. Маміна “Малітва”…

Лунінчанка нарадзілася ў красавіку – і ў гэтым месяцы ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры храма іконы Божай Маці “Спатоленне пагіблых” (“Взыскание погибших”) традыцыйна гучаць паэтычныя радкі здольнага чалавека. Шмат выпрабаванняў выпаў на лёс залатой выпускніцы-1994 СШ №1 г. Лунінца, якая з дзяцінства была прыкавана да інваліднай каляскі. Але яе вершы кранаюць і сучасную моладзь. Сёлета іх чыталі вучні 9-ых “А” і “В” класаў роднай школы паэткі – Назанін Гусейнава, Марыя Касач, Вікторыя Шарай, Насця Сяліцкая, Аляксандра Карпуковіч, Дзмітрыі – Нагорны і Пятроў, Аня Шпак, Дар’я Бут-Гусаім. Дзяцей падрыхтавалі настаўніца Вера Афанасьеўна Баўкуновіч і намеснік дырэктара Таццяна Браніславаўна Шостыр. Вяла праграму 10-класніца Софія Патапава, мама якой сябравала з Вольгай Аляшкевіч…

На шляху да храма. Маміна “Малітва”… На шляху да храма. Маміна “Малітва”…

Яе вершы ў сваіх рэцэнзіях высока ацанілі вядомыя паэты Валянціна Паліканіна і Міхась Скобла. На працягу многіх год шанавання памяці здольнай лунінчанкі ў кранаючых душу сустрэчах прымае ўдзел Наталія Іванаўна Казанкова. Ветэран педагагічнай працы артыстычна прачытала некалькі паэтычных твораў. Гарэлі памінальныя свечкі – і ў суцяшаючым полымі пранікнёна прагучала песня “Веры тонкая свяча” ў выкананні былога медыка Ірыны Арсеньеўны Прыгодзіч.

Урачы, якія лячылі Вольгу, заўсёды адзначалі, што жыццё дзяўчынцы прадоўжыла мама, – яна да апошняга змагалася за дачку. Аб гэтым сведчыць і шэраг вершаў паэткі, прысвечаных самаахвярнасці і мужнасці Галіны Алікаўны. І цяпер, скрозь слёзы несціхаючага болю і ўсмешку светлай памяці, мама спявала верш “Малітва”, які, прызналася, яна зрабіла калыханкай для ўнукаў.

На шляху да храма. Маміна “Малітва”…

Вядома, што да веры Вольгу прывёў свяшчэннік Сергій Крышталь, які духоўна апякаў паэтку на зямным шляху. Настаяцель блаславіў сустрэчу і паспяшаўся ў храм – бацюшку чакалі прыхаджанне для здзяйснення Таінства Хрышчэння. Упершыню на паэтычнай праграме прысутнічала матушка – Ірына Мікалаеўна Крышталь прачула дзякавала юным чытальнікам і частавала велікоднымі ласункамі. Усім удзельнікам на памяць засталося “дыхание небесного вдохновения” ад Вольгі Аляшкевіч…

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара.