Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

Палессе паміж Наўскім чацвяргом і Радаўніцай

26 16  Апреля 2018 г.  в 16:57, показов: 1817 : Брестская область

Літаральна ў апошнія гады на Пінскім Палессі назіраецца, як культ Радаўніцы выцясняе Наўскі чацвер. Адбываецца гэта, як натуральным чынам, так і пры падтрымцы перш за ўсё праваслаўнай царквы. Прыгадваю гісторыю ўласнай бабулі, якую яна штогод распавядае ў гэтыя дні і ўсё чамусьці аніяк не перастае дзівіцца.

Палессе паміж Наўскім чацвяргом і Радаўніцай

 Уваход на могілкі ў вёсцы Пінкавічы, Пінскі р-н. 1934 год, Луіза Арнер Бойд

Дык вось было тое ў 1987 годзе. У яе жыла сям’я “кватарантаў” з усходніх рэгіёнаў Беларусі, ці то з Магілёва альбо з Гомеля, не прыгадаю ды і не ў тым рэч. Кажуць яны неяк бабулі, што з’едуць на некалькі дзён, каб прыбраць могілкі – ідзе ж Радаўніца. Бабця не зразумела, якое такое свята, але адразу і не перапытала, ўсё адбывалася ў спешцы. Дачакалася прыезду пастаяльцаў і ўжо тады пацікавілася. «Дык у вас там Радаўніца, як у нас тутэка Наўскі чацвер», – так яна зразумела, супакоілася, але не на доўга. 19 снежня 1991 года Вярхоўны Савет прымае закон «Аб святочных днях у Рэспубліцы Беларусь», дзе Радаўніца ад 1992 года аб’яўлялася выходным днём. З таго часу бабуля ўсё пытала, чаму тых «уважылі», а нашыя традыцыі не, здаецца жывем у адзінай краіне. Гэта не было вострым пытаннем, хутчэй развагі, бо ўся роўна ў краі Вялікдзень памерлых масава ладзілі ў першы чацвер.

Мінулі гады і сітуацыя змянілася. Канечне, паўплываў фактар выходнага дню і як ужо ўзгадвалася вышэй – уплыў праваслаўнай царквы. Спачатку святары служылі і на Наўскую і на Радаўніцу, цяпер так робяць далёка не ўсе. Некаторыя нават заклікаюць вернікаў не хадзіць на могілкі, маўляў усё Наўскае не нашае, ледзь не лякаюць грахом. Што з аднаго боку здзіўляе. Царква лепш падтрымлівала б мясцовыя традыцыі, якія ў сваім сэнсе не супярэчаць канонам і тым самым спрыяла б культурна-духоўнаму адзінству з каранямі продкаў. Нейтральная пазіцыя ў рэгіянальнай улады. Прынамсі на Піншчыне, на Наўскі чацвер яшчэ арганізоўваюцца дадатковыя аўтобусныя маршруты.

Здаецца, што людзей наўмысна блытаюць распавядаючы розныя версіі чаму на Палессі адзначалі Наўскі чацвер, а можа тыя «асветнікі» і самі так лічаць. На днях адзін са знаёмых увогуле шакаваў. У поўнай сур’ёзнасці сцвярджаў, што Наўская традыцыя навязаная палякамі ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гады), каб учыніць раскол у праваслаўны свет беларусаў. Чуць такое смешна, але нехта вось паверыў і панясе тое далей, будзе закладаць у галаву дзецям, унукам і т.д. Таму захацелася хоць трошкі распавесці пра ўшанаванне памяці продкаў на Пінскім Палессі, менавіта пасля Вялікдня.

Палессе паміж Наўскім чацвяргом і Радаўніцай

Могілкі ў Пінкавічах, якія захаваліся дагэтуль. На іх зайшла адвечны спачын даследчыца беларушчыны Любоў Тарасюк. 1934 год, Луіза Арнер Бойд

Як тут дарэчы праваслаўны святар, расейскі фалькларыст Дзмітрый Булкагоўскі. Ён у 1870-1875 гадах служыў у Пінскай праваслаўнай епархіі. Назіраў за звычаямі і ладам палешукоў. Уласныя нататкі ўклаў у 1890 годзе ў зборнік «Пінчукі». Выданне высока ацанілі ў навуковых колах і назвалі адной з лепшых этнаграфічных кніг. «Пінчукі» Булгакоўскага ўвабралі ў сябе 257 разнастайных па змесце песень з характарыстыкай і заўвагамі па іх асаблівасцях і мове, 210 загадак з адгадкамі і 65 прыказак і прымавак. Назіранні святара сапраўды аб’ектыўныя, бо казаць пра нейкую сімпатыю да Беларусі з ягонага боку нельга. На нашыя землі ён трапіў у выніку адмысловай праграмы расейскага імперскага ўраду, што дзейнічала пасля падаўлення вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў. Імперскія ўлады ўсвядомілі, што ў ідэйным плане Паўночна-Заходні край далёкі ад духу рускай дзяржаўнасці. Каб выправіць сітуацыю і ўмацаваць праваслаўна-расейскія пазіцыі, улады пачынаюць узмоцненую асветніцка-прапагандысцкую працу, паўсюль адкрываюць народныя вучылішчы, павялічваюць колькасць праваслаўных прыходаў, абшчын. Пад гэтую ўрадавую праграму трапіў і Булгакоўскі. Тым не менш няма сумневу ў яго аб’ектыўнасці, мо ўсё з-за таго, што айцец Дзмітрый не быў, як кажуць з «гнілых людзей»? Між іншым ён пачаў выкрываць святароў і чыноўнікаў, якія прысвойвалі ахвяраванні, рабілі розныя махлярствы з фінансамі. За гэта Булгакоўскага выслалі з Пінска на Гарадзеншчыну, а ўжо адтуль ён вярнуўся ў Расею.

Палессе паміж Наўскім чацвяргом і Радаўніцай

 Палескія крыжы, якія прыцягнулі ўвагу Луізы Арнер Бойд, 1934 год

Звернемся ж да яго запісі адносна Наўскага чацвярга, яна невялічкая, бо ўсё зразумела: “Першы чацвер пасля Вялікадня. На могілках памінанне памерлых. На магілы кладуць чырвоныя яйкі, якія на другі дзень збіраюць жабракі на сваю карысць”. Так было і 150 год таму, так і цяпер, хіба што з яйкамі кожны на ўласнае меркаванне робіць.

Увогуле Дзмітрый Булгакоўскі прыйшоў да высновы, што палешукі людзі рэлігійныя і ў сваіх абрадах захавалі шмат ад паганства, якое змаглі на свой лад адаптаваць да хрысціянства. Гэта з аднаго боку, так разважаў святар. З іншага ж ён схіляўся да думкі, што палешукі на самой справе, як ніхто з іншых жыхароў тагачаснай Расейскай імперыі з’яўляецца носьбатам сапраўдных, старажытна-царкоўных традыцый, якія згубленыя ў іншых кутках, нават у самой Маскве. Булгакоўскі падкрэсліваў моцную сувязь жыхароў “краіны багнаў” са старажытным, праваслаўным Кіевам. Менавіта гэты горад адзіны з трох, які тутэйшыя жыхары ўзгадвалі ў малітвах і песнях, пасля ідзе Тураў ды Львоў. Таму айцец Дзмітрый называў Палессе цэлым асобным светам.

Палессе паміж Наўскім чацвяргом і Радаўніцай

Вясковыя могілкі ў Курадава, Пінскі раён. 1934 год, Луіза Арнер Бойд

Традыцыю Наўскага чацвярга не абмінула сваёй увагай у 1934 годзе і амерыканская падарожніца Луіза Арнер Бойд: «Пастаяннага догляду за могілкамі няма, але раз на год, пасля Вялікдня, людзі прыходзяць сюды, каб абвязаць драўляныя крыжы даматканым палатном і пакласці на край магіл звараныя ўкрутую яйкі».

Мінае час, а ён шмат паглынае і ўжо Наўскі чацвер на Палессі больш нагадвае нейкае рэха мінуўшчыны, нешта з фальклору…

Палессе паміж Наўскім чацвяргом і Радаўніцай

Источник информации: Радыё Рацыя
Автор: Пятро Савіч
РАДЫЁ РАЦЫЯ
Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


Аренда_гость 2018-04-17 16:17
Конечно, это не нормально, что церковь навязывает в какой-то местности то, что ей не характерно. Надо цивилизованный подход, но выходной на Радуницу и Радуница имеет общереспубликанский статус из-за того, что её почитают гораздо больше наших граждан. Автор статьи сам указал на то, что Навский четверг это явление узко региональное.
-1

----_гость 2018-04-17 16:10
Пасля Вялікадня беларусы ўшаноўваюць продкаў. Сёлета выхадны дзень Радаўніцы прыпаў на 17 красавіка.

У адных мясцінах Беларусі на могілках збіраюцца ў Наўскі Вялікдзень (першы чацвер пасля Вялікадня; «наўскі» гэта значыць, «чацвер памерлых», ад старога слова «навец», г.зн. «нябожчык»), у другіх — на Правадную Нядзелю (або «Наўскі Вялікдзень», першая нядзеля пасля Вялікадня, якая «праваджае» святочны тыдзень). Але ў большасці наведванне могілак адбываецца на 9-ты дзень пасля Вялікадня.

Гэты абрад памінання памерлых бярэ свой пачатак яшчэ з дахрысціянскай пары, ён да сёння — адзін з найжывейшых.

Штогод могілкі перад Радаўніцай і на яе наведваюць мільёны беларусаў.
0

Анастасия_гость 2018-04-17 09:22
А я считаю, что православные священники в таких районах Брестской области должны служить, как на Навский четверг, так и на Радуницу. Это нормально и так должно быть.
+1

Местный троль_гость 2018-04-16 23:02
Мои предки не знали никаких Радониц. На клалбище ходили на Пасху. Ложили крашеное яичко и конфеты...сейчас, говорят что грех. Низзя! Ну и Радоницу принять не могу и не хочу.
+21

местный_гость 2018-04-17 11:07
Вероятно вы рассуждаете исключительно о тех предках, кто жил в тоталитарном СССР. В период борьбы с религией люди были вынуждены хоть как-то "выкручиваться", отсюда и посещение кладбищ на Пасху. Партия строго следила за религиозными настроениями масс, поэтому хоть таким способом люди придавали значимость празднику.
-8

Местному_гость 2018-04-17 14:01
Вы явно не местный. Какая партия в 19-м веке или в 1934 году на территории Западной Беларуси?
+1

местный_гость 2018-04-17 18:28
Написавший комментарий в 23:02 как раз предков 19 века или в 1934 году имел ввиду) явно речь о временах СССР, поэтому угомонитесь со своими "знаниями".
-3

беларус_гость 2018-04-16 18:56
Усе традыцыi трэба шанаваць, бо яны - нашыя, беларускiя. Але рэгiянальныя адметнасцi знiкаюць, на жаль, ва у'сiм свеце.
-18

Вера_гость 2018-04-16 21:14
Не совсем согласна. Одно дело, когда традиции поддерживать и из этого что-то иметь для того же туризма и т.д. Другое дело, когда насаждать. Я сама не очень верующий человек, но смотрю на это с точки зрения культурной ценности, особенности, которую можно было бы использовать в туризме, культуре. Вот так мы и теряем все, раз тут, раз там. Оно бы и хорошо, что б каждый регион имел ряд уникального, тогда и интересно, а так у всех Ленин, а завтра будет Колас и это не правильно. Есть общереспубликанский масштаб, который создаёт единство, но без местного всё превращается в серую массу.
-7

Аркадий_гость 2018-04-16 18:43
Ну да, на Полесье человечество зародилось и тут купель православия. Вот блин эти полешуки.
+9

Oleg S._гость 2018-04-16 21:31
Чим вам Полісся не догодило?
-14

Аркадий_гость 2018-04-16 23:51
Да нормально всё по Полесью, но не стоит уже так, типа Полесье-пуп земли. Вот к чему это надо было говорить ---носьбатам сапраўдных, старажытна-царкоўных традыцый, якія згубленыя ў іншых кутках, нават у самой Маскве. Булгакоўскі падкрэсліваў моцную сувязь жыхароў “краіны багнаў” са старажытным, праваслаўным Кіевам --- вот ну никак без этого, всё Москва, даже уже типа и не такая уж православная.
+8

Oleg S._гость 2018-04-17 01:59
Ось де собака зарита. Тобто поліщуки винні в тому,що Київ був столицею і центром православ'я,а не Москва?
-14

6_гость 2018-04-17 09:30
Около 1240-го года Киев сожгли монголы, население перебили или забрали в рабство. После этого Киев никакой роли не играл.
+5

Oleg S._гость 2018-04-17 13:39
Яко ж тоді дива поліщуки про Туров,та Львів згадували?
-14

7_гость 2018-04-17 10:14
Ага, зато какую роль играла тогда Москва))) Вся Московия 200 лет была под пятой Орды, ярлык однако отработывала.
-4

6_гость 2018-04-17 10:42
Как будто князья ВКЛРиЖ от ханов ярлыков не имели и дань татарим не платили. Все были под пятой монголов. Московия смогла сохранить свою государственнлсть, Киев нет.
+2

Учи историю Полесья_гость 2018-04-17 14:07
К примеру Пинско-Туровское княжество вместе с волынскими князьями в 1274 году разбили Ордынское войско которое ползло по Полесью. Тот же Пинск вошел в состав ВКЛ лишь после 1317 года и статус княжества утратил ещё аж через 200 лет. КИЕВ КАК РИМ сохранил свой важный культурно-духовный статус в Восточной Европе и уже в 1917 году возродил и Великую Украинскую Государственность.
0

6_гость 2018-04-18 08:30
Рассмеялся с ВЕЛИКОЙ государственности.
Какое отеошение Туров имел к уничтоженному Киеву? Туров победил, Киев нет.
0

37348_гость 2018-04-17 10:55
Идиот.
+3

6_гость 2018-04-17 10:59
Змагар.
+8

Oleg S._гость 2018-04-17 17:36
Краще бути змагарем ніж кріпостним.
-13

37348_гость 2018-04-17 11:01
Ты чего в Беларусь приехал со своим русским миром? Кто тебя сюда звал?
-12

6_гость 2018-04-17 11:15
Подлях достал методичку про русский мир. Украинские суды говорят, что в русском мире нет ничего плохого.
Я тут родился и тут похор онены все мои предки.
+10

_гость 2018-04-17 16:36
А чего следом не отправишься?
-10

Oleg S._гость 2018-04-17 13:36
А ваші предки "подляхами" не були?
-14


Страницы: [1]