У краіну зорак. Літаратурна-пазнавальная гадзіна

15  Апреля 2018 г.  в 07:45 : Фотофакт

Пад такой назвай прайшла літаратурна-пазнавальная гадзіна ў філіале №9 Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. Гасцямі сталі - старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменніца Таццяна Дземідовіч і паэт, празаік, публіцыст-дукаменталіст Мікола Панасюк.

У краіну зорак. Літаратурна-пазнавальная гадзіна

Галоўнай тэмай мерапрыемства стаў космас і цікавыя факты звязаныя з ім. Вядома, што Мікола Панасюк з’яўляецца сапраўдным майстрам літаратурнага слова, а тэма космасу ідзе з ім з 1973 года.

Менавіта ў гэты час наш зямляк Пётр Клімук зрабіў свой першы палёт у нябесную прастору. Мікалаю Васільевічу, як журналісту, было дадзена заданне ўзяць інтэрв’ю ў бацькоў касманаўта. Далей чакала пісьменніка цікавае знаёмства з вядомым земляком і выхад кнігі аб касманаўце. Аб гэтым і многім іншым даведаліся юныя чытачы бібліятэкі - навучэнцы 7 “А” класа гімназіі №3.

У краіну зорак. Літаратурна-пазнавальная гадзіна

Вялікую цікавасць выклікалі ў гімназістаў прынесеныя Міколам Панасюком сшыткі і блакнот з допісамі і малюнкамі. Яны былі зробленыя пісьменнікам і самім Пятром Клімуком пад час працы над зборам матэрыялаў для кнігі аб касманаўце.  

У краіну зорак. Літаратурна-пазнавальная гадзіна

Парадаваў пісьменнік і дэбютам. Ён зачытаў свой новы верш “Твая ўсмешка”. Твор Мікола Панасюк напісаў напярэдадні сустрэчы з юнымі чытачамі і прысвяціў яго Юрыю Гагарыну.

У краіну зорак. Літаратурна-пазнавальная гадзіна

Таццяна Дземідовіч пазнаёміла навучэнцаў з працай творчай суполкі СПБ. Распявала і пра знаёмства Міколы Панасюка з вядомай пісьменніцай Яўгеніяй Янішчыц.

У краіну зорак. Літаратурна-пазнавальная гадзіна

Сустрэча атрымалася захапляючай, напоўненай цікавай інфармацый для падрастаючага пакалення.

 Наталля ШЛЯЖКА Фота аўтара