Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

2018-ы – Год малой радзімы. Аляксандр БОГДАН: “Мая песенная і маляўнічая Цна…”

12  Апреля 2018 г.  в 16:25, показов: 1238 : Фотофакт

Такое вызначэнне роднай вёсцы даў наш зямляк – галоўны рэжысёр Беларускага Дома кіно А.Б. Богдан, з якім днямі сустрэліся ў Мінску.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54733.php

2018-ы – Год малой радзімы. Аляксандр БОГДАН: “Мая песенная і маляўнічая Цна…”

–Аляксандр Барысавіч, у нашых палескіх паселішчах важкі ўплыў на станаўленне асобы мае аўтарытэт роду. Што для вас увасабляе гэта словазлучэнне?

–Зразумела, продкі. З дзядоў ў вёсцы асабліва ўшанаваны быў матчын бацька – ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Рыгоравіч Бірыла. На жаль, у час нашага маленства не цаніліся баявыя ўзнагароды, таму і былі страчаны. Цяпер аднавіў звесткі з адпаведных сайтаў: мой дзед быў адзначаны і медалём “За адвагу”, і ордэнам Славы ІІІ ступені. Ён ніколі не расказваў пра ваенныя подзвігі. Мне, відавочна, генетычна перадалося захапленне літаратурай, што стваралі пісьменнікі-франтавікі – Віктар Астаф’еў, Васіль Быкаў. Яны пісалі пра тое, аб чым маўчаў дзед… Ён з маім бацькам навучылі мяне касіць, на сенажаці яшчэ 5-класнікам далучыўся да дарослых.

–Праца па хатняй гаспадарцы ў нашым дзяцінстве была такой жа натуральнай з’явай, як для сучасных хлопчыкаў і дзячынак – баўленне часу з гаджэтамі…

–Выходзілі з мамай на так званыя “дзялкі” з пяці год! Немагчыма забыць гэтыя вялікія, па гектару, даўжэзныя некалькі радкоў. Але не абураліся, палолі і даглядалі таксама старанна, як і навакольныя. Сорамна было падвесці старэйшых. Бацька працаваў у калгасе вадзіцелем – з 2005 года жыве толькі ў сэрцы. Мама доўгі час шчыравала паляводам.

–У вас была вялікая сям’я?

–Па сённяшніх мерках – мнагадзетная: дзве старэйшыя сястры і я. Паколькі быў малодшым, дома мяне песцілі і бэсцілі. Мужчынскай загартоўцы спрыяла армія. Мяне прызвалі пасля першага курса інстытута. “Вучэбка” – пад Ленінградам, а пасля – накіраванне на навукова-доследны палігон Капусцін Яр. Упэўнены, што служба ў аддаленым гарнізоне становіцца сапраўднай школай жыцця для юнакоў і яе абавязаны прайсці кожны мужчына. Не падтрымліваю пазіцыю сучасных хлопцаў, якія ўхіляюцца ад арміі. Лічу без пафасу: толькі той, хто вытрымаў абмежаванні, годны волі. Твой дзень распісаны па хвілінах, табой кіруюць камандзіры, якія абыякавы да тваёй асобы, – ім важна дакладнае выкананне службовых абавязкаў. Тады настальгічна ацэньваеш і маміны клопаты, і любоў да радзімы… Атрымаў спецыяльнасць, дэманстраваў добрыя вынікі, “дарос” да звання “старшына”. Адзінае “але” – была перапынена вучоба ў ВНУ…


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54733.php

2018-ы – Год малой радзімы. Аляксандр БОГДАН: “Мая песенная і маляўнічая Цна…”

–Вось гэта і цікава: як сын звычайных калгаснікаў стаў студэнтам сталічнага ўніверсітэта культуры і мастацтва?

–Дзякуючы школе, дакладней – педагогам. Першай настаўніцай, яшчэ ў Цнянскай “васьмігодцы”, была Валянціна Рыгораўна Бялко. А любоў да літаратуры выхоўвалі ўжо ў Дварэцкай СШ, дзе працягваў вучобу. Там і “раскрылі” мае мастацкія здольнасці. Тым часам у Цне пабудавалі новы клуб з вялікімі вокнамі, што прыцягвалі вяскоўцаў канцэртамі і заезжых артыстаў, і “дамарошчаных”. У ліку апошніх аказаўся і я. Дарэчы, бацькі не шкадавалі сродкаў на білеты, хаця паўтара рубля па тым часе – дастаткова вялікія грошы… У 7-ым класе ўпершыню ўдзельнічаў у нейкай гумарыстычнай інсцэніроўцы. Адчуў “энергетыку сцэны” і захапленне публікі, што далей не дало спакою. Асаблівы поспех выпаў “творцы”, калі на вечары сустрэчы з выпускнікамі прачытаў уласную паэму з прысвячэннямі кожнаму з гасцей. Зразумела, загадзя пазнаёміўся з іх біяграфіямі за 20-годдзе сталага жыцця… Мае імкненні падтрымлівала класны кіраўнік Варвара Рыгораўна Крышталь. Яна адзіная верыла ў мяне, калі сам павёз дакументы на паступленне.   

–Раней наведвалі Мінск?

–Дзе там! Толькі аднойчы з мамай быў у Брэсце, калі-нікалі выязджалі ў Лунінец. Доўгі час быў апанаваны “страхам вялікага горада”… Творчы конкурс прымала актрыса Зінаіда Міхайлаўна Пасюціна, у маім уяўленні – “жанчына з іншай планеты”. Яна параіла запісацца на двухтыднёвыя курсы і стала маім “добрым геніем”. Не ведаў тэатральнай “кухні”, але ў вясковай школе далі трывалыя веды па літаратуры, гісторыі, грамадазнаўству. Было сем чалавек на места. Тым не менш, стаў студэнтам.

–Гэта быў 1986-ы, сумна вядомы чарнобыльскай катастрофай. Потым – два гады арміі, зноў вучоба. Калі ж закончылі ўніверсітэт?

–У 1993-ім... За гэты час для мяне адкрыўся іншы свет. Упершыню глядзеў спектаклі ў тэатрах, канцэрты ў філармоніі. Майстрам курсу быў Рыгор Іванавіч Баравік, які заснаваў сталічны Маладзёжны тэатр. У нас была проста кагорта выдатнейшых педагогаў! Але пасля разбурэння вялікай краіны Беларусь таксама выпрабоўвала цяжкасці. Нам далі вольныя дыпломы па спецыяльнасці “рэжысёр народнага тэатра” і – уладкоўвайцеся, хто як здолее. Мне падарункам лёсу сталі Вышэйшыя сцэнарныя курсы, якія адкрыліся ў Мінску. Таксама конкурс, больш чым са ста прэтэндэнтаў набіралі толькі сем слухачоў. Удзячны славутаму майстру – мяне выбраў народны артыст СССР і БССР кінарэжысёр Віктар Цімафеевіч Тураў – за яшчэ два гады вучобы і творчых зносін з зоркамі мастацтва.

–А да сцэнарных курсаў спрабавалі займацца літаратурнай творчасцю?

–Гэта было адно з патрабаванняў студэнцкага жыцця. Пісаць пачаў, як па прымаўцы: “голь на выдумкі хітрая”. Для здачы пастаноўкі шукалі тэатральны рэквізіт. Проста невыконваемая задача для правінцыяла, у якога не было знаёмстваў у сталічным асяродзі! І я напісаў п’есу “Свінячыя выбрыкі”. Пастаноўка абыходзілася мінімумам рэквізіту: хлеў, салома, парсючкі… Мая педагог Зінаіда Міхайлаўна Пасюціна стварыла студыю “Сёмы паверх”. З гэтай пастаноўкай студэнты гастралявалі по шэрагу краін Еўропы, перамагалі на конкурсе “Тэатральны куфар”, атрымалі Грант Прэзідэнта. Пьеса дагэтуль карыстаецца поспехам, таму што вечныя тэмы адзіноцтва, закрытасці грамадства, сумнай абраканасці – заб’юць цябе сёння ці пачакаюць.

–Што яшчэ захоўваецца ў творчым багажы сцэнарыста?

–Мае пьесы адлюстроўваюць час стварэння нават назвамі. У сярэдзіне 1990-ых, калі былі зайздросныя на жвачкі і іншы замежны дэфіцыт, напісалася дзіцячая “Хвірменая казка”. Героі пьесы – звяры, якія размаўляюць вершамі і прозай, а ў іх паводзінах занатаваны абліччы людзей. Твор таксама шчаслівы на пастаноўкі ў шэрагу цэнтраў эстэтычнай творчасці і маладзёжных тэатральных студыях. Ставіцца і трэцяя пьеса пад назвай “Чалавек на дрэве”. Быў прызнаны пераможцам Рэспубліканскага конкурсу за поўнаметражны кінасцэнарй “Беражыце бычкоў”. Дарагія мне сцэнарыі, па якіх зняты мастацкі фільм “Салдацкі блюз” і сацыяльны відэафільм “Ратуйце нашы душы…”. На новыя творы натхняе бласлаўленне Віктара Цімафеевіча Турава: “Хлопец, пішы!”. 

–Нават сустрэчы з гэтым славутым майстрам, праз кінатворы якога свет даведваецца пра Беларусь, застаюцца “святам, якое заўсёды з табой”. Можна ўявіць, колькі ўражанняў мае вучань ад такога Настаўніка з вялікай літары!

–Пра гэта трэба распавядаць асобна… Цікава, у нас, па вялікаму рахунку – аднадумцаў, было толькі адно разыходжанне. Віктар Тураў успрымаў Палессе прыцемкавым, аднастайным: балота, бусел, адзінокае дрэва. Для мяне ж наш край – звонкія песні, непараўнальныя водары Прыпяці, стракатае разнатраўе абалонных лугоў. Праўда, штогод наведваючы малую радзіму, заўважаю паступовае заміранне вясковага жыцця, што не можа не засмучаць...

–Тэатральны факультэт, тэатральныя спектаклі. І раптам – Дом кіно?

–З 1995-га быў сцэнарыстам адной з кінакампаній, галоўным рэдактарам газеты “Кінатыдзень Мінска”, працаваў у аддзеле рэпертуарнага планавання і рэкламна-выдавецкай дзейнасці УП “Кінавідэапракат”. Пашчасціла быць падначаленым Канстанціна Раманавіча Раманоўскага, які ў “сінема”-свеце лічыцца “бацькам” рэкламы кіно. Светлая памяць чалавеку, які дзейнічаў як сапраўдны прадзюсэр, калі ў савецкім грамадстве гэтага слова яшчэ не ведалі... Шмат новых спраў стваралі разам, напрыклад, кінатыдні Мінска ў сетцы пракату. У 2005-ым, калі кінатэатр “Партызан” пасля рэканструкцыі ператварыўся ў Дом кіно, мяне запрасілі як чалавека ўжо з пэўным вопытам. Упершыню пачаў ствараць прэзентацыі фільмаў, “Ночы кіно”, з радасцю працую над сцэнарыямі і пастаноўкамі творчых вечарын да юбілеяў дзеячаў нацыянальнага мастацтва і гэтак далей.

–Вы таксама набліжаецеся да залатога юбілею. Часу, калі падводзяць пэўныя вынікі… Відавочна, будзеце адзначаць у Доме кіно?

–Не адношу сябе да славутых дзеячаў, каб прэтэндаваць на вялікую сцэну. Што да вынікаў… Працую ў прафесіі, якая не надакучвае, а дазваляе ўдасканальвацца. Лічу за гонар, што выбраны ў праўленне Беларускага Саюза кінематаграфістаў. Асаблівай радасцю стала выкладанне ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў – запрашалі весці курс па спецыяльнасці “менеджмэнт кінапракату”. Пасля працы ў маёй “альма-матэр” у мяне паявіліся вучні, былыя студэнты з часам становяцца калегамі. Тут зразумеў глыбокі сэнс аднаго з апавяданняў Змітрака Бядулі, герой якога памірае ад горычу, – няма каму ім захапляцца, няма каму перадаць рамяство… (Усміхаецца). На захапленні наогул не пакрыўджаны. Самае галоўнае, мама была задаволена, калі людзі хвалілі, што яе сын вырас “талковым”. Вяскоўцы ж такую ацэнку давалі не на падставе маіх пьес, а калі бачылі знаёмыя твар і прозвішча на тэлеэкране – па роду дзейнасці ў кінапракаце часта быў “медыяперсонай”. Потым мама пералічвала: і той чалавек цябе бачыў, і той, з павагай гаварылі мне аб гэтым…

–А ваша сем’я мае адносіны да кіно?

–І так, і не. Жонка – урач. Дачка захаплялася мастацкай гімнастыкай, майстар спорту. Але мастацтва перамагло. Закончыла Акадэмію мастацтваў у Мінску, цяпер – у Маскве, паступіла ў славуты ГИТИС (па-руску). Зразумелы хваляванні нас, бацькоў: на сцэне ці экране далёка не проста адбыцца ў прафесіі… Хаця – гэта не першая акцёрская спроба ў нашым родзе. Пляменнік працуе ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.

–Ваша дачка Аня быццам яднае пакаленні – вы ж назвалі яе імем сваёй мамы.

–Мама яднае нас, хаця жывем у розных кутках Беларусі. Дзеці выканалі жаданне бацькоў – усе набылі вышэйшую адукацыю, усе стварылі сем’і. Святлана пражывае паблізу Брэста, Валянціна, якая даглядае маму, – у Чавусах Магілёўскай вобласці. Кожнае лета бярэм водпускі ў адзін час, каб забраць маму і пажыць хаця б месяц разам у бацькоўскай хаце. Ужо і адлегласць у паўтысячы кіламетраў стала звычайнай. Глядзім на самага роднага чалавека і ўсведамляем, якую вялікую сілу мае спадзяванне зноў наведаць малую радзіму…

Гутарыла Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Ганны КУРАК.

 

З часопіса “На экранах” (05.08.2016):

“Адна з акцый (па падтрымцы маладога беларускага кіно) …прайшла ў сталічным Доме кіно – ціха, без афіцыёзу і па рэальна купленых зацікаўленай публікай білетах. Яе, названую “Незалежны позірк”, ініцыіраваў і правёў… вопытны кінапракатчык і кінадраматург Аляксандр Барысавіч Богдан. Асобных апладысментаў заслугоўвае высакароднасць самой ідэі: сапраўды таленавіты, сапраўды любячы кінематограф чалавек робіць усё, што ад яго залежыць, падтрымліваючы маладых. Абсалютна бескарысліва. Хачу падкрэсліць: менавіта Аляксандр Богдан першым праявіў прыкладную, прафесійную цікавасць да творчасці “самастойных” рэжысёраў з іх асаблівым – новым поглядам. З 2006 года ў мінскім Доме кіно рэгулярна адбываюцца паказы “КінаАрт па-беларуску”. Тут упершыню да гледача (не арганізаванага!) выйшлі тыя, хто цяпер адбыўся ў прафесіі… З юбілеем вас, Аляксандр Барысавіч! 10 год асветніцкай місіі, планамернай прапаганды і папулярызацыі маладога беларускага кіно – гэта рэальны ўклад у нацыянальную культуру”.

 

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта