Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося свята “Читающее королевство”

11  Апреля 2018 г.  в 11:11 : Фотофакт

4 красавіка бягучага года ў Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося свята “Читающее королевство”, прымеркаванае да Міжнароднага Дня дзіцячай кнігі. У рамках  мерапрыемства да дзесяцікласнікаў СШ № 1 завіталі пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося свята “Читающее королевство”

Старшыня творчай суполкі Таццяна Дземідовіч пазнаёміла прысутных з дзейнасцю пісьменніцкай арганізацыі, расказала пра кніжныя навінкі, цікавыя літаратурныя мерапрыемствы.

У Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося свята “Читающее королевство”

Берасцейскі паэт, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, таленавіты грамадскі кіраўнік Георгій Тамашэвіч расказаў старшакласнікам, што паўплывала на яго пры выбары прафесіі, жыццёвых прыярытэтаў. Гэта – цікавасць да жыцця, любоў да роднага куточка, пільная ўвага да значных падзей у краіне і свеце. Менавіта якасці творчай натуры натхняюць яго душу, не пакідаюць раўнадушным, прымушаюць пісаць і па сёняшні дзень.

У Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося свята “Читающее королевство” У Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося свята “Читающее королевство”

Затым Георгій Сцяпанавіч прачытаў вершы, прысвечаныя трагічным падзеям Вялікай Айчынай вайны, ствяткаванню 500-годдзя беларускага кнігадруквання, Брэсту, які хутка адзначыць сваё 1000-годдзе.

У Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося свята “Читающее королевство”

Уважліва і з вялікай цікавасцю слухалі вучні шчырага прамоўцу, славутага творцу.

У Жабінкаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося свята “Читающее королевство”

Так па-незвычайнаму плённа і даволі хутка праляцеў для старшакласнікаў урок у Дзіцячай бібліятэцы роднай Жабінкі. 

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ