Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Скайп Виртуального Бреста Viber Виртуального Бреста

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая

24 15  Марта 2018 г.  в 13:08, показов: 2263 : История города Бреста

Берасцейскія краязнаўцы Ірына Лаўроўская і Ігар Бараноўскі працягваюць знаёміць аматараў гісторыі з месцамі, асобамі і падзеямі, якія датычаць Беларускай Народнай Рэспублікі ў родным горадзе. Гэтым разам яны апавядаюць пра войска БНР і берасцейскі след генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая

Кажа Ігар БараноўскіМы знаходзімся на тэрыторыі колішняга Паўночнага гарадка. Як звазана яно з гісторыяй БНР? Вядома, што ў Берасці ў 20-м годзе, у гэтыя веснавыя сакавіцкія дні, з Дзвінска, цяперашняга Даўгаўпілса, быў перадыслакаваны асобны атрад БНР, якім кіраваў Станіслаў Булак-Балаховіч, каля 700 чалавек. Гэтыя месцы называліся тады “Чырвоныя казармы”, за ¾ вярсты ад форта „Граф Берг”.

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая
Ахоўная шыльда Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на адной з казармаў.

Тут было вярбовачнае бюро генерала Балаховіча ў войска, якое, канешне ж, было ўзята на ўтрыманне Пілсудскага, таму што, на жаль, урад БНР не здолеў знайсці сродкі на ўтрыманне свайго войска, і Балаховіч проста знайшоў для сябе, як вайсковец, такое вырашэнне. Тут ён бараніў ад бальшавікоў участак на Бугу, у раёне Владавы, Дамачава. Адсюль пачаўся яго рух 1920 года праз Палессе, ён заняў Пінск. У лістападзе ў раёне Лунінца ён сканцэнтраваў свае войскі і адтуль пачаў наступ на занятую бальшавікамі савецкую Беларусь, Мазыршчыну, Гомельшчыну, дзе 7 лістапада даў абяцанне змагацца за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў, а 12 лістапада нанова трэці раз абвясціў незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Хто ведае, можа быць, гэта была адна з найбольш рэальных спробаў усталявання беларускай улады на беларускіх тэрыторыях? Вядома, што былі жаўнеры розныя: расейцы, казакі, украінцы з сумежнай тэрыторыі Валыні атамана Іскры, ну і было, канешне ж, нямала беларусаў з розных рэгіёнаў: і з Падляшша, і з Палесся, і з Меншчыны, і з ягонай роднай старонкі, з раёна Відзаў, Браслаўшчыны, дзе Балаховіч нарадзіўся. Тут адбыўся канфлікт, каму падпарадкоўвацца: “савінкаўцам”, генералу Глазінапу, расейскаму царскаму, ці генералу Балаховічу, беларусу. Беларусы больш давяралі свайму чалавеку. Канфлікт на тэрыторыі гэтага гарадка адбыўся ў 20м годзе, меў сур’ёзны розгалас і разборкі нават дайшлі да Варшавы.

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая
Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая
Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая
Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая
Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая
Чырвоныя казармы ХІХ стагоддзя, пазней вядомыя як Паўночны гарадок. Тут у 1920-я гады размяшчаўся асабовы склад вайсковых злучэнняў генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Цяпер тут месцяцца Суд Берасцейскага раёна, бібліятэка-філіял №3 імя Янкі Купалы, “Брэстгартранс”, гатэль “Граеўскае прадмесце”, цэнтр занятасці і нават абласны наркалагічны дыспансер.

Ірына Лаўроўская: Гэта форт „Граф Берг”. У гэтым форце таксама была дыслакацыя войска Булак-Балаховіча. Безумоўна, яны перасоўваліся, у іх былі нейкія вучэнні. Гэта вельмі вялікі аб’ект, на жаль, ён зараз знаходзіцца на тэрыторыі мясакамбіната і туды наўпроставага доступу няма.

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая
Панарама тэрыторыі Берасцейскага мясакамбіната. На заднім плане – форт “Граф Берг”, куды ў 1920-я прыбыў асобны атрад БНР Станіслава Булак-Балаховіча на перафармаванне.

Ігар Бараноўскі: Балаховіч стварыў у Эстоніі асобны атрад з беларусаў, і гэты асобны атрад БНР ваяваў за незалежнасць Эстоніі, потым рэйдам дайшоў да Дзвінска, а ўжо з Дзвінска трапіў сюды, у Берасце, у Берасцейскую крэпасць, на перафарматаванне. Ёсць знакамітыя фотаздымкі 20-х гадоў, калі Балаховіч з жонкай і яго ардынарац фатаграфаваліся на гэтых узгорках каля форта „Берг”. Берасце раўніннае, і ўзгорак гэты – вельмі дзіўнае месца. Панарама, дзе мы стаім зараз, за мясакамбінатам цяперашнім, дзесці тут, напэўна, ездзіў Булак-Балаховіч на пачатку 20-х гадоў.

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая
Узгоркі форта “Граф Берг”, дзе, праўдападобна, былі зроблены фотаздымкі генерала Булак-Балаховіча.

Стаім на балахоўскіх могілках, афіцыйна яны называюцца “Вайсковыя могілкі 1920 года”. У савецкія часы яна былі закінутыя і занядбаныя, тут была сметніца, многія пліты былі паваленыя. Месца знаходзіцца недалёка ад форта „Берг”, частка гаражоў знаходзіцца на могілках. Тое, што мы бачым, удалося ўратаваць на пачатку 90-х гадоў.

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая
Балахоўскія могілкі, альбо “Воінскае пахаванне ХХ стагоддзя” ў мікрараёне Рэчыца, дзе сярод пахаванняў ёсць і магілы жаўнераў з групы генерала Булак-Балаховіча. Цяпер ахоўваюцца дзяржавай. Напачатку 2000-х сіламі грамадзянскай супольнасці тут былі ўсталяваныя дзве памятныя шыльды з надпісамі: “Яны ішлі паміраць за волю Бацькаўшчыны” і “Тут спачываюць беларускія жаўнеры войска генерала Станіслава Булак-Балаховіча”.

Прыязджалі з Таварыства аховы помнікаў з Польшчы, з Белай Падляшскай. Тут пахаваны, канешне ж, і з польскіх фармаванняў, але шмат на помніках было напісана “GRUP. GEN. BAŁACHOWICZA”. Па нашых падліках, тут пахавана разам з братэрскімі пахаваннямі, якія захаваліся, каля 500 чалавек. Мой былы школьны настаўнік Ян Янавіч Кандрацюк казаў: “Тут жа беларусы, балахоўцы пахаваны, гэта нашая супольная гісторыя – беларусаў і палякаў”.

У 2000я паўстаў помнік, што тут спачываюць жаўнеры войска генерала Булак-Балаховіча. Калі мы апісвалі пліты, хто пахаваны, то звярнулі ўвагу, што там, дзе напісана на помніку, што жаўнер з групы Булак-Балаховіча, найболш пашкоджаныя помнікі, і гэта, відавочна, камусьці не падабалася, імкнуліся разбіць, выбіць з гэтых плітаў, каб следу не захавалася, што тут былі балахоўцы.

Узгадваючы генерала Станіслава Балаховіча, дарэчы, яго брата, Язэпа Балаховіча, у Берасці, можна сказаць, яны бывалі вельмі часта. Не толькі ў крэпасці, але і ў самім горадзе. У час змагання за Беларусь і пазней нават, у 20-я – 30-я гады. Адным з такіх месцаў, дзе Балаховіч быў у Берасці, можна назваць будынак былой жаночай гімназіі, пазней ён стаў кінатэатрам “Adria”, у савецкі час – кінатэатрам “1 Мая”. Тут 7 чэрвеня 1932 года Балаховіч спрабаваў выступаць перад мясцовым насельніцтвам. Мясцовы камсамольскі актыў паспрабаваў гэты выступ сарваць, такі прэцэдэнт меў месца. Адна з такіх знакавых сустрэч у Берасці генерала Балаховіча, адно з памятных месцаў, якое звязанае з ім уласна ў нашым горадзе.

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая

Мясціны, падзеі і асобы БНР у Берасці. Частка другая
Колішні кінатэатр «ADRIA», вядомы ў савецкія часы як кінатэатр “1 мая” на цяперашняй вуліцы Савецкай у Берасці. Тут у 1932 годзе генерал Булак-Балаховіч выступаў перад гараджанамі.

Натуральна, засталося яшчэ шмат белых плямаў па гісторыі горада тагачаснага перыяду, у тым ліку і па асобе Булак-Балаховіча і войска БНР. Таму, як кажуць, у гэтым кірунку трэба яшчэ капаць і капаць”, – зазначыў Ігар Бараноўскі.

Источник информации: Радыё Рацыя
Автор: Мікола Ляшкевіч
РАДЫЁ РАЦЫЯ
  • Комментарии на сайте
  • Нашли ошибку? Crtl+Enter
  • Отправить свою новость

Комментарии отключены администрацией сайта

Если вас беспокоит вопрос - почему, тогда кликните наконец по ссылке и узнайте причины.


Историк_гость 2018-03-15 18:25
Помню,как бабушка называла Брест Берестем.Это было 70-х годах
+20

Опубликован 2018-03-15 15:46, удалён модератором 2018-03-15 22:47
Опубликован 2018-03-15 15:45, удалён модератором 2018-03-15 22:47
6457_гость 2018-03-15 15:03
Это ж надо всё так перекрутить,Балахович тоже был царским генералом белой армии,а не белорусским генералом,Беларусь как и Польша,Финляндия и иже с ними входили в Российскую империю.И что то с статье не вспоминают как Балахович в 1917 году служил большевикам и подавлял крестьянские бунты,а уже в 1918 служил у белых,затем сидел в Польше и за бабки западных спонсоров и совершал набеги на Беларусь.Статья змагарскага стиля.
-18

табада_гость 2018-03-15 13:46
Не могу понять: когда было "Берасце" и когда появился Брест. Не вяжется все это со статейками. Крепость Брестская, а не "берасцейская". Зачем это все коверкать?
-5

Було-було "БЭрэстэ"_гость 2018-03-15 14:49
У нашому сэлi, шо у болотАх полiськых, бабЫ так казалы: Бэрэсть.
+18

890_гость 2018-03-15 14:41
Берестья вообще никогда не было, был Бересть. Букву "е" к нему уже в современности по ошибке присандалили. Точно так же как и Каменецкий столп никогде не был вежей и тем более белой - Беловеж к нему не имеет никакого отношения. Многие современные названия результат банальных чиновничьих ошибок.
+4

Mr. Algerd_гость 2018-03-15 14:06
Брест - полонизм, от слова "бресть" - бересть, это название было дано после третьего раздела Речи Посполитой, а российская империя просто "перевела" на московский это название. Арыгінальная і правильная беларуская назва - Берасце (Берестье), ад слова "берест". Гродно - тоже полонизм, беларуская назва - Гародня.
+12

Берасцеец_гость 2018-03-15 15:48
"ГАродня" назва горада прыдуманая Караткевічам у рамане "Хрыстос прызямліўся у Гародні"
Берасце старабеларуская назва нашага горада. Пры рэч паспалітай назвалі Brzesc, рускія калі прыйшлі, з-за недахопу мазгоў пераклалі на рускую Брест.

Як бы мовіць- калі ыв не ведаеце гісторыю, гэта шчэ не нагода абурацца на тых хто яе ведае   !;)
+12

Mr. Algerd_гость 2018-03-15 17:14
Ну я гэтае ж самае і напісаў, наконт Гародні не магу дакладна сцьвярджаць, але вельмі падобна на паланізм, бо Гродна - непаўнагалоссе, як і Брэст. Калі каму цікава, існуе шмат даступных крыніц.
+24

1_гость 2018-03-15 16:01
Скажите, историк, хочу разобраться, а старобелорусское название уже существовало до того момента, когда пришли русские и назвали белорусов белорусами?
-23

брестчанин_гость 2018-03-15 14:43
И что? История - не причина уродовать современные названия.
-3

890_гость 2018-03-15 15:03
Можете считать это просто белорусским вариантом. Вы же не заставляете поляков не уродовать название Бреста и прекратить обзывать его Бжэшьчем.  :D
+21


Страницы: [1]

Настройки Нашли ошибку в тексте?Если вы нашли ошибку в тексте, просто выделяйте её, и нажмите CTRL+Enter.

Доступны только для зарегистрированных пользователей. К примеру, можно отключить практически всю рекламу на сайте.
Система Orphus

Если вы располагаете информацией, которая касается города Бреста, вы можете отправить ее нам для публикации. Это может быть любое интересное событие, происшествие и т.д. К сообщению (текст) вы можете прикрепить несколько фотографий. Если укажите свой e-mail, у нас будет возможность связаться с вами, и задать вам несколько вопросов. Телефон нужен для более оперативной связи. Любое из полей может быть незаполнено.

Попробуйте прямо сейчас! - открыть загрузчик (в новом окне). Спасибо вам!