Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Скайп Виртуального Бреста Viber Виртуального Бреста

Блогеров Кабанова и Петрухина отпустили до суда. Что дальше?

131 27  Февраля 2018 г.  в 09:53, показов: 8677 : Политика, власть, оппозиция

Нягледзячы на пагрозы з боку пракуратуры Берасця, некалькі дзясяткаў чалавек усё ж выйшлі пратэставаць марозным нядзельным днём супраць пабудовы патэнцыйна небяспечнага акумулятарнага заводу.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news53644.php

Блогеров Кабанова и Петрухина отпустили до суда. Что дальше?

фото - 26 февраля 2018 года в суде Ленинского района г. Бреста

Відэа з акцыі няма. Дзяржаўныя медыі тэмы не асвятляюць, а галоўных «народных рэпарцёраў» – Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава – яшчэ напярэдадні прэвентыўна затрымалі.

Сёння над актывістамі распачаўся суд за парушэнне арганізацыі масавага мерапрыемства – маўляў, актывісты незаконна заклікалі на несанкцыянаваную ўладамі акцыю.

«Задача схапіць, затрымаць, выкрасці людзей і трымаць іх без сувязі са знешнім светам, – гэта задача перарваць паток інфармацыі аб праблеме», – даводзіць праваабаронца Раман Кісляк.

Улады замест вырашэння праблемы ўключаюць рэпрэсіі

Прэвентыўныя затрыманні перад акцыямі адбываліся збольшага падчас леташніх пратэстаў супраць дэкрэту нумар тры. Асабліва актыўныя – да прыкладу, гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч – праводзілі за кратамі агулам да 30-ці содняў.

«Нас не хочуць чуць, напэўна. Не хочуць разумець».

«Грошы, паўсюль замешаныя грошы».

«Мне падаецца, проста яны ўжываюць абаронныя меры, каб гэта не раздзьмулася ў нейкі вялікі пратэст».

«Але дарэмна. Гэтыя метады на нас ужо не дзейнічаюць, яны памыляюцца. Ім трэба прыдумаць штосьці новенькае».

– выказаліся апытаныя намі жыхары гораду.

Але пакуль Кабанаў і Пятрухін чакаюць свайго суднага дня на волі. Паседжанне адбудзецца 28-га лютага.

Напярэдадні анансаванай акцыі пратэсту 25-га лютага, стала вядома пра раптоўныя «святочныя мерапрыемствы» – «шоу» ад Міністэрства надзвычайных сітуацыяў. Што характэрна, у той жа самы марозны дзень, на той жа плошчы і а той сама гадзіне.

Аднак колькасць тых, хто прыйшоў на мерапрыемства непараўнальная з колькасцю тых, хто адзначыліся ў калектыўным звароце ў Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем спыніць будаўніцтва акумулятарнага заводу «iPower» бізнесоўца Віктара Лемяшэўскага. Актывісты і неабыякавыя грамадзяне сабралі ўжо больш за 36 тысяч подпісаў «супраць».

Жыхары Берасцейшчыны маюць сумневы наконт бяспечнасці праекту і асцерагаюцца выкідаў у навакольнае асяроддзе. Улады ж – наадварот, не бачаць аніякай праблемы ды ігнаруюць патрабаванні ды заклікі берасцейцаў.


Сегодня проходит заседание суда по иску к Айпауэр по приостановлении и остановке строительства, прямой эфир:

Трансляция была завершена в первые минуты заседания, так как судья первым делом запретил снимать видео. Между тем, 28.02.2018 в Ленинском суде Бреста состоится суд над блогерами. Их обвиняют в призыве к несанкционированным массовым мероприятиям. Кабанова судят в 9.30, Петрухина в 10.30.

Источник информации: Белсат
Автор: Сцяпан Святлоў
  • Комментарии на сайте
  • Нашли ошибку? Crtl+Enter
  • Отправить свою новость
Старая система комментариев сайта 131

Настройки Нашли ошибку в тексте?Если вы нашли ошибку в тексте, просто выделяйте её, и нажмите CTRL+Enter.

Доступны только для зарегистрированных пользователей. К примеру, можно отключить практически всю рекламу на сайте.
Система Orphus

Если вы располагаете информацией, которая касается города Бреста, вы можете отправить ее нам для публикации. Это может быть любое интересное событие, происшествие и т.д. К сообщению (текст) вы можете прикрепить несколько фотографий. Если укажите свой e-mail, у нас будет возможность связаться с вами, и задать вам несколько вопросов. Телефон нужен для более оперативной связи. Любое из полей может быть незаполнено.

Попробуйте прямо сейчас! - открыть загрузчик (в новом окне). Спасибо вам!