Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сустрэча з берасцейскай паэткай, празаікам і драматургам Зінаідай Дудзюк

25  Февраля 2018 г.  в 12:10 : Разное: обо всём понемногу

Сустрэча з берасцейскай паэткай, празаікам і драматургам Зінаідай Дудзюк прайшла ў 27 сярэдняй школе горада Брэста, з нагоды святкавання Дня роднай мовы.

Сустрэча з берасцейскай паэткай, празаікам і драматургам Зінаідай Дудзюк

Знаёмства з пісьменніцай стала для вучняў з сёмага, восьмага, дзясятага і адзінаццатага класаў – добрым падарункам. Бо сапраўды не кожны дзень ёсць такая мажлівасць бачыць і чуць пісьменніка. Звычайна знаёмства з майстрам слова ідзе праз творы альбо фотаздымкі на кніжных старонках. Дый распавесці пра мову зможа не кожны, а толькі той, хто на ёй думае, размаўляе і піша.

Зінаіда Іосіфаўна ўсё сваё жыццё нясе родную мову, любіць і абараняе яе, як дзіця. Вось і на сустрэчу з вучнямі прыйшла не з пустымі рукамі. Пісьменніца прынесла з сабою роспавед пра гісторыю ўзнікнення беларускай мовы, вывучэннем якой займаецца на працягу многіх год. Вучні разам з пісьменніцай зрабілі вандроўку ў далёкія старажытныя часы, калі Еўропа была пакрыта ледавікамі, а нашы продкі жылі ў Далёкай Афрыкі. Юныя слухачы даведаліся, якім шляхам ішлі  беларусы і наша мова да сучаснасці, якім багам пакланяліся…

Сустрэча з берасцейскай паэткай, празаікам і драматургам Зінаідай Дудзюк

Распавяла Зінаіда Дудзюк пра некаторыя цікавыя факты з свайго жыцця і творчасці. Напрыклад, пра сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі: Піменам Панчанкам, Васілём Быкавым, Максімам Танкам, Нілам Гілевічам… Пазнаёміла вучняў з сваімі кнігамі “Аднарог”, “Слодыч і атрута”, “Выжыць на дарозе смерць”; некалькі слоў сказала і пра апошнюю кнігу ўспамінаў “Пара высокага сонца”, кніжку “Лісце чарадзейнага дрэва” з сваім аўтографам падарыла юным слухачам. Прапанавала Зінаіда Дудзюк дзецям і цікавую гульню: скласці разам з ёю верш; адказала на пытанні… 

Сустрэча з берасцейскай паэткай, празаікам і драматургам Зінаідай Дудзюк

Не засталася і пісьменніца без падарунка. Вучні 11 класа зачыталі вершы таленавітай паэткі. Жыткоўская Даша вучаніца 10 класа паведаміла, як яна пісала па творы Зінаіды Дудзюк сваю працу на тэму “ Гістарызмы і архаізмы ў рамане 1812 год”. Адзінаццацікласніцы Абрамчук Ксенія і Ляшэвіч Анастасія выканалі песню на словы Янкі Купалы “Спадчына”.

Сустрэча з берасцейскай паэткай, празаікам і драматургам Зінаідай Дудзюк

Будзем спадзявацца, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі сярод маладога пакалення. Дый роднае слова будзе гучаць не толькі ў дзень святкавання, а заўжды сярод нас!

Автор: Шляжка НАТАЛЛЯ Фота аўтара