Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

VII гісторыка-філалагічныя чытанні, прысвечаныя М.П. Анцукевічу

1 13  Февраля 2018 г.  в 00:02, показов: 605 : Фотофакт

У той день, калі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка аб’яўляў мэту ідучага года, прадстаўнікі элітных устаноў адукацыі з шэрагу палескіх раёнаў у Лунінцы захаплялі значнасцю сваіх родных мясцін.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news53309.php

VII гісторыка-філалагічныя чытанні, прысвечаныя М.П. Анцукевічу

На VII гісторыка-філалагічныя чытанні, прысвечаныя М.П. Анцукевічу (1892-1971), прыехалі дэлегацыі з Ельска і Жыткавічаў Гомельскай вобласці, Мікашэвічаў і Століна – Брэстчыны. Хтосьці ўпершыню пачуў імя лінгвіста, які, дзякуючы перакладу “Слова пра паход Ігараў”, месцамі сваёй дзейнасці злучыў Беларусь з Літвой і Расіяй.

Тыя, хто ўжо раней быў госцем Лунінца, упэўнена адчувалі сябе ў коле сяброў. Але ўсім было цікава пачуць біяграфічны расповяд аб Мікалаі Анцукевічы, які зрабіла Юлія Канапацкая (9-ы клас, Лунінец), і ўрывак з твору яго жыцця (у больш сучасным перакладзе), які прадставілі навучэнкі СШ №4 г. Лунінца Алеся Канапацкая (8 “А”), Ангеліна Бяляк і Юлія Канапацкая (7 “Б”) пад кіраўніцтвам ветэрана-педагога Наталлі Іванаўны Казанковай. І кожны ўдзельнік сустрэчы аддаваў належнае лунінецкаму настаўніку 1920-ых: высокіх мэт можна дасягнуць і ў маленькім горадзе…


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news53309.php

VII гісторыка-філалагічныя чытанні, прысвечаныя М.П. Анцукевічу

Хто шукае – знойдзе! Кожнае даследаванне навучэнцы рыхтавалі шляхам збору матэрыялаў у дзяржаўных і сямейных архівах, у дыялогах з сучаснікамі і ўспамінах былых пакаленняў. Гэта датычыць і палявых запісаў Мікалая Анцукевіча, што лічыліся згубленымі. І толькі летась выпадкова высветлілася: фальклорныя абрады і спевы, што панавалі на Палессі ў пачатку ХХ стагоддзя, у 2014-ым апублікаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Гэта – каштоўны матэрыял для новых пошукаў аматараў даўніны. Копіі матэрыялаў М.П. Анцукевіча са зборніка навуковых прац (тыраж – усяго 40 экзэмплярах) лунінчане ўручылі гімназіям навакольных раёнаў (у дадатак да Падзячных лістоў ад гаспадароў і сувеніраў – ад Лунінецкага ЦБП ААТ “Белаграпрамбанк”).

У краязнаўчай секцыі (кіраўнік Ірына Аляксандраўна Грушэўская) гучалі розныя па тэматыцы даклады. Выступоўцы імкнуліся захапіць прыгажосцю малой радзімы, адметных асоб, якія лічацца гонарам іх мясцін. Аліна Сініла і Маргарыта Купрыяновіч (10-ы клас, Жыткавічы) прадставілі турыстычныя маршруты раёна, а Аня Яраховіч і Уладзіслаў Шабан (11-ы клас, Лунінец) прасачылі велакамунікацыі ў маленькім горадзе. Дзеці ўсхвалявана дзяліліся асобнымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны: Яна Сіманава (8-ы, Лунінец) даследавала перасыльныя лагеры на тэрыторыі акупіраванай Беларусі, Валерыя Богнат (10-ы, Столін) – трагічны лёс мясцовых яўрэяў (эмацыянальнае выступленне было адзначана і прызам глядацкіх сімпатый), Ягор Корнеў (8-ы, Мікашэвічы) – подзвіг падпольшчыка-кінааператара Івана Канапацкага. Дарэчы, апошняя праца была адзначана і Граматай раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў, якую ўручыў яе старшыня Уладзімір Іванавіч Жураўлёў. Аб загінуўшым пры выкананні службовага абавязку міліцыянеры Валерыі Акінчыцы расказала Дар’я Лаворанка (10-ы, Ельск). Свой погляд на супярэчлівыя падзеі ў гісторыі старажытнай Беларусі прадставілі Павел Цюшкевіч (11-ы, СШ №2 г. Лунинца) – “Сувораў-хрысціянін” і Аня Коваль (9-ы, Лунінец) – “Духоўнае ўз’яднанне: год 1839”. Дзяўчынка, як і навучэнцы з Жыткавічаў: Мікалай Пунько (9-ы) з расказам пра гісторыю Тураўскай епархіі, а Ангеліна Дзівенка і Дар’я Краўчэня (11-ы) – пра свой храм, былі адзначаны кнігамі, якія ўручыў настаяцель храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” протаіерей Сергій Крышталь.

Гімназія Жыткавічаў (дарэчы, таксама пераемніца школы-інтэрната) носіць імя А.А. Ліхоты. Спадзяемся, на наступны раз даведаемся пра адданага дзецям настаўніка. Так, як сёлета Ліза Пінчук (8-ы клас, Мікашэвічы), расказала пра паэта У.І. Нядзведскага. У філалагічнай секцыі (кіраўнік Таццяна Георгіеўна Стасюк) былі таксама лінгвістычныя і літаратурныя выступленні. Іван Аліфяровіч (11-ы, Лунінец) і Ірына Сыціна (11-ы, СШ №2 г. Лунінца) падзяліліся прыёмамі ў вывучэнні адпаведна англійскай і нямецкай моў. Аляксандра Рыбак (10-ы, Лунінец) дала параўнаўчую характарыстыку галоўных герояў твораў “Дзяцінства” Л. Талстога і М. Горкага; Мікіта Іваноў (11-ы, Ельск) вызначыў культурны код нацыі са старонак раённай газеты “Народны голас”; годнасць і гонар роду адстойваў Уладзіслаў Грэчка (9-ы, Столін). У праекце “Чытаем творы беларускіх пісьменнікаў разам” выступілі лунінецкія гімназісткі Таццяна Нагорная (7-ы), Марыя Хаменка (8-ы), Марыя Пауліч (7-ы). Самае ж вялікае захапленне выклікалі браты Уладзіслаў і Сяргей Якавец (10-ы, Лунінец) з працай “Настасся Якавец – мудрая захавальніца спадчыны”. Юнакі былі адзначаны і прызам глядацкіх сімпатый.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Музычна аздобіў чытанні ансамбль “Планета дзяцей” СШ №2 г. Лунінца (кіраўнік Таццяна Фёдараўна Шульжык). Пад кампазіцыю “Хлеб ды соль” гасцям былі ўручаны духмяныя караваі. Затым гімназісты розных гарадоў спаборнічалі ў інтэлектуальных гульнях, а педагогі абмяркоўвалі злабадзённыя пытанні за “круглым сталом”. Асноўная частка чытанняў дала падставы падвесці вынікі, што і зрабіў дырэктар гаспадароў Аляксандр Аляксандравіч Грушэўскі:

–Задаволены, што згуртаванню адораных дзяцей спрыяе гісторык Мікалай Анцукевіч, што нават юныя філолагі акцэнтуюць увагу на падзеях былых часоў. Вядомая ісціна – той, хто шануе мінулае, мае будучыню. Адношу гэта вызначэнне і да ўсталявання сувязей з гімназіямі палескага рэгіёна, што, упэўнены, і ўмацуюцца, і пашырацца.

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Аляксандры ЕЛІЗАВАЙ.

Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта


веда_гость 2018-02-13 12:29
Дзякуй!
+4


Страницы: [1]