Каля кафэ "Дзіяна" ў Івацэвічах паміж маладымі мужчынамі адбылася бойка

18  Января 2018 г.  в 13:19 : Брестская область

Гэтае здарэнне адбылося ў ноч з 13 на 14 студзеня каля кафэ “Дзіяна” ў Івацэвічах. На гадзінніку было каля 4-х гадзін ночы, калі паміж маладымі мужчынамі, якія бавілі час у кафэ, узнікла спрэчка. Мужчыны выйшлі на вуліцу “разабрацца”, у выніку чаго адзін з іх, 29-гадовы жыхар райцэнтра, атрымаў удар у твар і няўдала упаў тыльнай часткай галавы, атрымаўшы пералом чэрапа.

Каля кафэ "Дзіяна" ў Івацэвічах паміж маладымі мужчынамі адбылася бойка

На дадзены момант мужчына знаходзіцца ў адной з медустаноў Баранавічаў, стан яго – здавальняючы.

Узбуджана крымінальная справа, ідзе пошук сведкаў здарэння. Таму просім усіх, каму вядома хоць якая-небудзь інфармацыя па гэтым здарэнні, патэлефанаваць у раённы аддзел Следчага камітэта па нумарах 9-26-83, 9-24-81.

На жаль, сумнавядомыя “разборкі” каля кафэ “Дзіяна” – не рэдкасць. Звычайна яны і адбываюцца каля 3-4-х гадзін ночы. Тут варта задумацца і непасрэдна наведвальнікам, і тым, з кім яны бавяць час. Так, вышэйзгаданы пацярпелы ў тую ноч адпачываў у кафэ з жонкай, якая танцавала і не падазравала, што муж ужо ляжыць на вуліцы з пераломам чэрапа.

Андрэй ПРАДЗІЛЬШЧЫКАЎ, старшы следчы Івацэвіцкага
раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.