Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сустрэча ў аграгарадку Альшаны з пісьменніцай Галінай Бабарыка

4  Января 2018 г.  в 12:13 : Разное: обо всём понемногу

У СШ №1 аграгарадка Альшаны адбылася сустрэча Галіны Бабарыка з вучнямі. Сустрэча была прымеркавана да правядзення тыдня беларускай мовы ў названай навучальнай установе.

Сустрэча ў аграгарадку Альшаны з пісьменніцай Галінай Бабарыка

На сустрэчу прыйшлі вучні 7-11 класаў, хаця былі жадаючыя з 5-6 класаў.

Адзін малодшы хлопчык даказаў сваё права ўдзельнічаць у мерапрыемстве, сказаўшы настаўнікам: “Я ўжо самастойна прачытаў “Новую зямлю”. Дык чаму я не магу прысутнічаць?”

Сустрэча ў аграгарадку Альшаны з пісьменніцай Галінай Бабарыка

Спачатку паэтэса ўспомніла добрымі словамі пакаленне вёскі Альшаны, якое ў гады Вялікай Айчыннай вайны прыняло яе землякоў у свае дамы, калі яе родная вёска Мачуль была спалена паліцаямі, а жыхароў вывезлі частку ў Германію, а другую частку – да царквы ў Альшанах.

Сустрэча ў аграгарадку Альшаны з пісьменніцай Галінай Бабарыка

Потым Галіна Сідараўна расказала пра любоў да мастацкага слова, якая нарадзілася ў дзіцячыя гады, першыя публікацыі ў газеце “Піянер Беларусі”, часопісе “Бярозка”, раённай газеце “Навіны Палесся”. Распавяла пра тое, як была юнкарам газеты “Зорька”, пра ўдзел у розных конкурсах, калі вучылася ў школе і ў сталыя гады. 

Сустрэча ў аграгарадку Альшаны з пісьменніцай Галінай Бабарыка

Далей расказала пра свой шлях у літаратуру, пазнаёміла са зборнікамі “Давер”, “Дарога ў восень”, прачытала вершы і апавяданні. Асабліва спадабаліся прысутным гумарыстычныя апавяданні, напісаныя на мясцовым матэрыяле. Вучні задавалі многа пытанняў. Вельмі цікавыя пытанні падрыхтаваў самы малодшы ўдзельнік сустрэчы. Вучні таксама чыталі вершы паэткі.

Сустрэча атрымалася вельмі цёплай, прыемнай. 

Прэс-служба Брэсцкага абласнога
аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі