Кола прыхільнікаў Якуба Коласа – сучасныя аматары літаратурнага слова

27  Декабря 2017 г.  в 11:06 : Разное: обо всём понемногу

Святочны настрой удзельнікаў пасяджэння раённага метадычнага аб’яднання дырэктараў устаноў адукацыі вызначыла не толькі пераднавагодняя дата.

Кола прыхільнікаў Якуба Коласа – сучасныя аматары літаратурнага слова

Сустрэча адбывалася ў СШ №1 г. Лунінца. На гэтым месцы знаходзіўся будынак народнага пачатковага вучылішча, дзе ў 1911-1912 гг. знайшоў прытулак апальны настаўнік Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Тут будучы народны пясняр займаўся прыватнымі ўрокамі з юнымі лунінчанамі, тут ён пачаў пісаць славутую паэму “Сымон-музыка”, 100-годдзе завяршэння якой будзем адзначаць у 2018-ым.

Cёлета ж, дзякуючы літаратурна-музычнай візітоўцы школы – гаспадыні прыёму, я і мае калегі далучыліся да святкавання 135-годдзя Якуба Коласа (можна сказаць, з “удзелам” класіка нацыянальнай літаратуры – яго ролю выдатна сыграў 11-класнік Улад Волчык). Безумоўна, вытрымалі і рэгламент работы, абмеркаваўшы развіццё кіраўнічых кампетэнцый і кампетэнтнасці кіраўнікоў. Сваімі меркаваннямі аб сутнасці галоўнага пытання парадку дня падзяліліся дырэктары Юрый Васільевіч Коўшык (Дварэцкая СШ), Сяргей Рыгоравіч Бірыла (Кажан-Гарадоцкая СШ), Анатоль Яўгенавіч Якубовіч (Любачынская СШ). Злабадзённасць праблем быццам адышла на другі план перад вечнасцю геніяльнай творчасці паэта з вершамі лунінецкага перыяду, з яго шэдэўрам “Мой родны кут” – своеасаблівым гімнам прыгажосці малой радзімы кожнага з нас.

Кола прыхільнікаў Якуба Коласа – сучасныя аматары літаратурнага слова

Кола прыхільнікаў Якуба Коласа – сучасныя аматары літаратурнага слова. СШ №1 г. Лунінца пашчасціла на здольнага паэта – настаўніца Наталля Аляксандраўна Яворская разам з вучнямі падрыхтавала вітальную праграму. Нашаму краю пашанцавала на захопленага радзімазнаўцу – журналіст, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Таццяна Васільеўна Канапацкая прадставіла чарговую кнігу з серыі “Лунінецкая памяць”. Пераднавагоднім падарункам удзельнікам пасяджэння стала выстава калядных ёлак (конкурс на стварэнне самай арыгінальнай “лясной прыгажуні” быў праведзены напярэдадні), віншаванні сапраўдным Дзеда Мароза і Снягуркі, чароўных дзяўчынак-“сняжынак” і сурьёзных “першаклашак”.

Святочны настрой падтрымлівала нават імправізаваная “зала пасяджэнняў” (старым праектам школы не прадугледжана сапраўдная), у якую на дзве гадзіны ператварылася рэкрэацыя. Перафразуючы радок Якуба Коласа, творчы “дух вітаў у высі”, натхняючы ўдзельнікаў РМА на шчырыя пачуцці ўдзячнасці, якія госці выказвалі дырэктару першай школы Галіне Уладзіміраўне Грамыка.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Алена ЯРМОЛЬЧЫК, дырэктар ДУА “Багданаўская СШ”,
кіраўнік РМА дырэктараў устаноў адукацыі