Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Скайп Виртуального Бреста Viber Виртуального Бреста

 Паэтычная ісціна адлюстроўвала настрой удзельнікаў літаратурнага свята “Лунінская восень”

Паэтычная ісціна адлюстроўвала настрой удзельнікаў літаратурнага свята “Лунінская восень”

6 5  Декабря 2017 г.  в 09:49, показов: 372 : Разное: обо всём понемногу

Школа ў сяле, што дало назву гораду, гасцінна сустракала шматлікіх гасцей. Гэта былі прадстаўнікі шэрагу ўстаноў адукацыі, якія паспяхова выступілі ў творчым конкурсе. Юбілярам сёлетняга года юныя паэты прысвяцілі свае спробы пяра – і лепшыя вершы былі адзначаны дыпломамі раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму. Узнагароды ўручыла метадыст раа Надзея Кацуба. Вучні і настаўнікі сталі ўдзельнікамі традыцыйнага свята ў Лунінскай СШ. Аб вялікай падрыхтоўчай рабоце сведчылі і мастацкае афармленне школы (ад вестыбюлю да залы), і ўсхваляванасць юных і дарослых гаспадароў. Мясцовыя дзеці, узначальваемыя “Каралевай восені-2017”, сустракалі гасцей спевамі і танцамі, духмяным караваем, а галоўнае – сардэчнымі пачуццямі. Шчырасць прасякала і кароткі экскурс у папярэднія літаратурныя сустрэчы, і паэтычную эстафету ў знаёмстве са школьным краязнаўчым кутком, выставамі кніг і мастацкіх вырабаў.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news51676.php

Паэтычная ісціна адлюстроўвала настрой удзельнікаў літаратурнага свята “Лунінская восень”

Шчымлівая нота памяці аб ініцыятары “Лунінскай восені” – Мікалаі Елянеўскім (1948-2013) – суправаджала ўсіх прысутных ад уваходу ў школу, дзе ўсталявана мемарыяльная дошка, да актавай залы, дзе ўдава пісьменніка дзякавала калектыву за ўвекавечанне імя заўчасна пайшоўшага мужа...

Як падарункі для творчых вучняў і настаўнікаў гучалі выступленні вядомых літаратараў – Анатоля Крэйдзіча, Андрэя Мазько, Марыі Кобец. Галоўны рэдактар “Лунінецкіх навін” Таццяна Вайцяхоўская запэўніла, што на раённым узроўні падтрымае намаганні калектыву па прысваенню школе імя Мікалая Елянеўскага.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news51676.php

Паэтычная ісціна адлюстроўвала настрой удзельнікаў літаратурнага свята “Лунінская восень”

Натхнёнасць вершамі і ўспамінамі, асаблівая духоўная атмасфера праграмы прымусіла заўважыць, што сустрэча адбывалася ў дзень, калі ў праваслаўных храмах маліліся памяці свяціцеля Філарэта, мітрапаліта Маскоўскага. Гэта імя непарыўна звязана с Аляксандрам Пушкіным. 26-гадовым, расчараваўшыся ў жыцці, паэт напісаў:

Дар напрасный, дар случайный,

Жизнь, зачем ты мне дана?..

Пессімізм творцы не пакінуў абыякавым высокую духоўную асобу. У тым жа часопісе ён даў публічны адказ паэту:

Не напрасно, не случайно

Жизнь от Бога нам дана…


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news51676.php

Паэтычная ісціна адлюстроўвала настрой удзельнікаў літаратурнага свята “Лунінская восень”

Удзячнасць Філарэту, мітрапаліту Маскоўскаму, за настаўленне на сапраўдны шлях паэт выказаў таксама геніяльна, як і многія іншыя ісціны:

Твоим огнем душа согрета

Отвергла мрак земных сует…

За наступныя 10 год Аляксандр Пушкін напісаў самыя значныя свае творы, за што і ўганараваны тытулам “наша ўсё” ў рускай літаратуры.

Удзельнікам літаратурнага свята хацелася пажадаць такіх жа духоўных настаўнікаў. Для кожнага гэта могуць быць не толькі родныя ці педагогі. Ёсць асветнікі – Францыск Скарына, якога ўшаноўвалі з нагоды 500-годдзя нацыянальнага кнігадрукавання; ёсць класікі беларускай літаратуры – Янка Купала і Якуб Колас, 135-годдзе якіх адзначалі сёлета; ёсць сучасныя пісьменнікі. Святочныя ўражанні няхай увасобяцца ў новыя творы, што, магчыма, прагучаць на “Лунінскай восені-2018” – запрашэнне на сустрэчу ўдзельнікі цяперашняй ужо атрымалі...

Таццяна КАНАПАЦКАЯ
Фота – Анатоль КРЭЙДЗІЧ

  • Комментарии на сайте
  • Нашли ошибку? Crtl+Enter
  • Отправить свою новость

Внимание! Перед публикацией ознакомьтесь с правилами! Гадости писать тут!
captcha
Обновить

Опубликован 2017-12-05 15:46, удалён модератором 2017-12-06 09:20
Мыкола инфолиократ_гость 2017-12-05 11:59
Дадам спасылку на ФОРУМФ БРЕСТА
http://brestnet.com/index.php?topic=2352.0#msg34194
Хорошо, что кроме Пушкина и Филарета перечислены и Франциск Скорина и классики белорусской литературы. З павагай да неабыякавых
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+1

настрой_гость 2017-12-05 18:12
Вялікі дзякуй Міколе за цікавыя спасылкі. Цудоўнае свята, прыгожыя дзеткі... А пры чым тут "тарпеда" ?
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+2

Мыкола инфолиократ_гость 2017-12-05 20:52
Мабыць паэтка выгляд мае не летнi? [/url] [url=https://www.youtube.com/watch?v=84JQJz4M9kU]ссылка Паэтка Марыя Кобец прэзентавала новы зборнiк вершаў у Пiнску
[Ответить] [Ответить с цитатой]
0

настрой_гость 2017-12-05 23:18
А пры чым тут лагер у Ленінградзе? Хто там працуе - нашы паэты?
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+2

Мыкола инфолиократ_гость 2017-12-06 11:07
Сообщение от настрой_гость
А пры чым тут лагер у Ленінградзе? Хто там працуе - нашы паэты?


Так бывае, што iнтэрнэт дапамагае пенсiянеру... Мабыць спрацавала наступная спасылка на ЮТУБЕ, а не гэта: ссылка Калi i гэта i гэта гiперспасылка не спрацуе, ТАДЫ

лепей выканаць пошук па запыту Паэтка Марыя Кобец прэзентавала новы зборнiк вершаў у Пiнску

Там будзе
У Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яўгеніі Янішчыц адбылася творчая сустрэча з паэткай Марыяй Кобец. На прэзентацыю яе новага зборнiка “Палыновая квецень” прыйшлі сябры i калегi - удзельнікі літаратурнага клуба “Пінчукі”.


З павагай да неабыякавых
[Ответить] [Ответить с цитатой]
0


Страницы: [1]

Настройки Нашли ошибку в тексте?Если вы нашли ошибку в тексте, просто выделяйте её, и нажмите CTRL+Enter.

Доступны только для зарегистрированных пользователей. К примеру, можно отключить практически всю рекламу на сайте.
Система Orphus

Если вы располагаете информацией, которая касается города Бреста, вы можете отправить ее нам для публикации. Это может быть любое интересное событие, происшествие и т.д. К сообщению (текст) вы можете прикрепить несколько фотографий. Если укажите свой e-mail, у нас будет возможность связаться с вами, и задать вам несколько вопросов. Телефон нужен для более оперативной связи. Любое из полей может быть незаполнено.

Попробуйте прямо сейчас! - открыть загрузчик (в новом окне). Спасибо вам!