Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Скайп Виртуального Бреста Viber Виртуального Бреста

 Усё творчасць. Інакш – навошта?

Усё творчасць. Інакш – навошта?

1 28  Ноября 2017 г.  в 12:44, показов: 358 : Фотофакт

Пад такім дэвізам выступіла адна з удзельніц IV Свята-Макарыеўскіх адукацыйных чытанняў, якія адбыліся ў Палескім дзяржаўным універсітэце.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news51529.php

Усё творчасць. Інакш –  навошта?

У ліку многіх педагогаў – прадстаўнікоў 8-мі благачыній Пінскай епархіі, настаўніца дэманстравала ўласны вопыт выкладання курсу “Асновы праваслаўнай культуры”. Яе меркаванне падтрымлівалі ўсе ўдзельнікі, якія дзяліліся набыткамі ў розных прафесійных сферах. На пленарным пасяджэнні выступілі галоўны ўрач Пінскай дзіцячай бальніцы, кандыдат медыцынскіх навук Мікалай Целяціцкі; загадчык кафедры Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат сацыялогіі і доктар багаслоўя Уладзімір Марціновіч; дырэктар СШ №12 г. Пінска, кандыдат педагагічных навук Леанід Ярашэвіч. Яны пераконвалі, што без маральных каштоўнасцей немагчыма будучыня чалавецтва. Што рабіць, каб гэта думка перавалодвала ў грамадстве? Адказ на пытанне даў выкладчык Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, кандыдат багаслоўя протадыякан Павел Бубноў, які ў дакладзе “Школа нарадзілася ў Царкве” нагадаў аб забытых старонках гісторыі айчынных адукацыі і навукі.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news51529.php

Усё творчасць. Інакш –  навошта?

На пасяджэннях дзвюх секцый выступілі амаль 30 неабыякавых прафесіяналаў! Практычную дзейнасць адлюстравала дырэктар Багданаўскай СШ Алена Аляксандраўна Ярмольчык, якая прадстаўляла Лунінецкі раён, – яна лічыць гуманізм педагога ўмовай плённасці духоўнага выхавання. Бібліятэкар Палескага універсітэта Святлана Макарэвіч пазнаёміла з духоўнай спадчынай Платона Ціхановіча, прысвяціўшы выступленне памяці Мікалая Елянеўскага – аўтара кнігі пра свяшчэнніка. З удзячнасцю за старонку лунінецкага краязнаўства ўсё ж давялося нагадаць, што першаадкрывальнікам “Лунінскай граматыкі” быў гісторык Генадзь Каханоўскі, а першым даследчыкам – пісьменнік-чэкіст Мікалай Калінковіч, які яшчэ ў 1980-ыя гг. набыў яе копію для Лунінецкага музея.

Чытанні арганізаваў кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Пінскай епархіі, кандыдат багаслоўя протаіерэй Віктар Сачкоўскі з дапамогай мясцовых універсітэта, аддзела адукацыі, спорту і турызму, гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Да ўдзельнікаў далучыліся прадстаўнікі духавенства ўсіх раёнаў, у тым ліку з Лунінецкага – памочнікі благачыннага па розных напрамках дзейнасці: іерэй Георгій Філіновіч (Свята-Крыжа-Узвіжанскі храм), доктар багаслоўя ІІ ступені протаіерэй Сергій Крышталь (храм іконы Божай Маці “Взыскание погибших”) з Лунінца, іерэй Алексій Ільючык (храм Новамучанікаў і Спаведнікаў Беларускі в. Красная Воля), кандыдат багаслоўя протаіерэй Сергій Чыж (Спаса-Прэабражэнскі храм в. Язвінкі).

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Журналіст, краязнаўца, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Таццяна КАНАПАЦКАЯ
Фота аўтара і Іаана ГАРБУНОВА

  • Комментарии на сайте
  • Нашли ошибку? Crtl+Enter
  • Отправить свою новость

Внимание! Перед публикацией ознакомьтесь с правилами! Гадости писать тут!
captcha
Обновить

Мда...._гость 2017-11-28 19:38
Одна из немногих позитивных новостей на сегодня!
Спасибо.
[Ответить] [Ответить с цитатой]
+4


Страницы: [1]

Настройки Нашли ошибку в тексте?Если вы нашли ошибку в тексте, просто выделяйте её, и нажмите CTRL+Enter.

Доступны только для зарегистрированных пользователей. К примеру, можно отключить практически всю рекламу на сайте.
Система Orphus

Если вы располагаете информацией, которая касается города Бреста, вы можете отправить ее нам для публикации. Это может быть любое интересное событие, происшествие и т.д. К сообщению (текст) вы можете прикрепить несколько фотографий. Если укажите свой e-mail, у нас будет возможность связаться с вами, и задать вам несколько вопросов. Телефон нужен для более оперативной связи. Любое из полей может быть незаполнено.

Попробуйте прямо сейчас! - открыть загрузчик (в новом окне). Спасибо вам!