Брэстчынa заявіла правядзенне самага доўгага фестывалю ў свеце

25  Мая 2010 г.  в 16:45 : Праздники, события, мероприятия

Яўген Бяласін

У Брэсцкай вобласці аб’явілі правядзенне Фестываля здароўя з 10 траўня па 30 снежня 2010 года. Тым самым будзе ў чатыры разы пераўзыйдзены па даўжыні фестываль, які лічыцца самым доўгім у свеце.

Вікіпедыя пакуль што называе такім Фестываль Надун, які праводзіць народнасць Ту ў кітайскай правінцыі Квінг-Хай. Фестываль звязаны з заканчэннем уборкі пшаніцы. З 12 ліпеня па 15 верасня прадстаўнікі адной вёскі этнаса Ту гасцююць у другой вёсцы, таньчаць і спяваюць.

Брэсцкі (у Беларусі, не блытаць з французскім Брэстам) Фестываль здароўя праводзіцца першы год. На сайце Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта паведамляецца, што фестываль працягнецца 8 месяцаў. Яго мэта — “далейшае паляпшэнне стану здароўя жыхароў вобласці”, “замацаванне і развіццё станоўчых тэндэнцый у дынаміцы медыцынска-дэмаграфічных паказчыкаў”, інфармуе сайт.

Браць удзел у Фестывалі здароўя могуць сярэднія прафесійна-тэхнічныя вучэльні, працоўныя, медыцынскія калектывы, алімпійскія клубы.

Дарэчы Вікіпедыя дае такое азначэнне фестывалю: “Фестываль — гэта падзея, якая зазвычай праводзіцца рэгіянальнай супольнасцю. У цэнтры падзеі знаходзіцца нейкі ўнікальны элемент супольнасці, які і святкуюць на фестывалі”. 

Источник информации: http://www..fm/