Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках Viber Виртуального Бреста

«Нашы перамогi — роднаму гораду». Сацыяльная рэкламная кампанія БГК імя Мяшкова да 1000-годдзя Брэста

2  Ноября 2017 г.  в 16:47, показов: 724 : 1000-летие Бреста, Миллениум

БГК імя А.П. Мяшкова праводзіць новую маштабную рэкламную кампанію сацыяльнай накіраванасці. Яркія білборды з выявай гандбалiстаў каманды ўпрыгожылі вуліцы Брэста і ўжо прыйшліся да спадобы гульцам і заўзятарам. Новыя білборды зробленыя адмыслова да свята 1000-годдзя Брэста. З гэтай нагоды ў праекце задзейнічаны брэстаўчане, якія ганарыста прадстаўляюцьгорад i клуб ў еўрапейскіх спаборніцтвах. Яны з задавальненнем прынялі ўдзел у такой кампаніі.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news50893.php

«Нашы перамогi — роднаму гораду». Сацыяльная рэкламная кампанія БГК імя Мяшкова да 1000-годдзя Брэста

Вячаслаў Шумак: «Білборд проста супер! Вельмiганарыста бачыць свой твар на фоне Брэсцкай крэпасцi. Я брэстаўчанін, таму ведаю, пра што кажу. Крэпасць - гэта наш гонар! Горад знакаміты крэпасцю і БГК. Вось яны і павінны быць разам. Да таго ж мне вельмі прыемна чуць побач беларускую мову, а цяпер буду бачыць яе і на білбордах са сваім здымкам».


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news50893.php

«Нашы перамогi — роднаму гораду». Сацыяльная рэкламная кампанія БГК імя Мяшкова да 1000-годдзя Брэста

Арцём Сельвясюк: «Вельмі прыемна прадстаўляць родны горад. Асабіста для мяне гэта вялікі гонар. Прымеркаваць білборды да тысячагоддзя Брэста — выдатная ідэя, бо гэта вялікае свята для ўсіх жыхароў горада. Цудоўна, што білборды на беларускай мове. Я стаўлюся да яе вельмі станоўча. Здаецца, нават часцей стаў чуць на вуліцах».

Брэст ужо немагчыма ўявіць без білбордаў «Гонар Брэстчыны - чэмпiён Беларусi» і «Умацоўваючы традыцыі, думаем пра будучыню». Свята 1000-годдзя Брэста сталавыдатнай падставай зрабіць яшчэ адзін крок па распаўсюджваннiiмя клуба. У новай сацыяльнай рэкламе БГК імя А.П. Мяшкова прынялі ўдзел Арцём Кулак, Андрэй Юрынок, Вячаслаў Шумак, Арцём Сельвясюк, Уладзіслаў Навумук і Валянцін Куран.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news50893.php

«Нашы перамогi — роднаму гораду». Сацыяльная рэкламная кампанія БГК імя Мяшкова да 1000-годдзя Брэста

«Наша маркетынгавая палітыка накiравана на падтрымку трывалай сувязi клуба з горадам і яе жыхарамі. Любая рэкламная актыўнасць мае шырокае распаўсюджванне перш за ўсё ў родным рэгіёне. Гэта датычыцца і вонкавай рэкламы. Сацыяльная кампанія «Нашы перамогi — роднаму гораду» з'яўляецца лагічным працягам праекту па ўмацаванні сувязі з Брэстам. Свята 1000-годдзя - гэта вялікая падзея ў жыцці горада і выдатная нагода стварыць новыя білборды. Мы разам з горадам i яго жыхарамi вiншуем Брэст!» - адзначае намеснік кіраўніка БГК імя А.П. Мяшкова па маркетынгу і камунікацыях Лідзія Сямёнава.

Источник информации: БГК им. Мешкова
Система Orphus


Комментарии доступны только для
зарегистрированных пользователей сайта