Школа маладых літаратараў расчыняе дзверы

1  Ноября 2017 г.  в 10:49 : Разное: обо всём понемногу

26 кастрычніка бягучага года ў офісе Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ адбылося першае пасяджэнне Школы маладога літаратара.

Школа маладых літаратараў расчыняе дзверы

Схільныя да літаратурнай творчасці вучні сярэдніх школ № 12, № 22, № 25 і Ліцэя імя Машэрава г. Брэста на мінулым тыдні мелі магчымасць пазнаёміцца з работай пісьменніцкай арганізацыі. Старшыня творчай суполкі Таццяна Дземідовіч расказала ім пра паэтаў і празаікаў Брэстчыны, якія сёння плённа працуюць на ніве літаратуры.

Добрыя парады для пачаткоўцаў прыгожага пісьменства зрабіла намеснік старшыні Любоў Красеўская. Яна пазнаёміла школьнікаў з карыснымі для маладога творцы падручнікамі, распавяла гаворку пра сваю літаратурную дзейнасць, пра лёс пісьменніка.

Школа маладых літаратараў расчыняе дзверы

Стараста літклуба “Берестовчане”, вучаніца СШ № 25 Таццяна Гуткоўская прачытала свае вершы.

Напрыканцы заняткаў школьнікі атрымалі першае творчае заданне.

Брэсцкае абласное аддзяленне СПБ штогод праводзіць літаратурныя конкурсы і майстар-класы для моладзі.

А з 1 лістапада стартуе новы цікавы конкурс “Маладая літаратурная крытыка”, які дапаможа маладым людзям наблізіцца да творчага працэсу. Аб’яўлены конкурс ладзіцца сумесна з філалагічным факультэтам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. 

Школа маладых літаратараў расчыняе дзверы

Галоўная мэта конкурсу – выяўленне таленавітых маладых крытыкаў, стымуляванне іх творчай дзейнасці, папулярызацыя творчасці пісьменнікаў Брэсцкай вобласці. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаецца моладзь да 35 гадоў.

Наступнае пасяджэнне Школы маладога літаратара адбудзецца 30 лістапада (чацверг) а 18 гадзіне.

Служба навін Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ