Пінскія пагранічнікі выявілі грамадзяніна Украіны, якому забаронены ўезд у Беларусь

25  Октября 2017 г.  в 15:14 : Разное: обо всём понемногу

У пункце пропуску «Верхні Церабяжоў» 24 кастрычніка пры афармленні на выезд з Беларусі ва Украіну ў ходзе пагранічнага кантролю быў выяўлены грамадзянін Украіны. 44-гадовы жыхар Цернопальскай вобласці знаходзіцца ў спісах асобаў, уезд якім у Беларусь забаронены або непажаданы.

Пінскія пагранічнікі выявілі грамадзяніна Украіны, якому забаронены ўезд у Беларусь

Ён ехаў з Расіі ва Украіну транзітам праз Беларусь. У ходзе разбіральніцтва ўстаноўлена, што ў 2013 годзе грамадзянін быў дэпартаваны з краіны з забаронай уезду на 5 гадоў за парушэнне правілаў знаходжання. Аднак ён праігнараваў гэтае рашэнне і зноў адправіўся на беларускую тэрыторыю.

Узбуджана крымінальная справа па арт. 371-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, яму можа пагражаць максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3-х гадоў.